Перайсьці да зьместу

Леброн Джэймз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леброн Джэймз
Пазыцыя: цяжкі форвард, лёгкі форвард, гульнёвы нападнік, гульнёвы абаронца
Рост: 206 см
Вага: 113 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 30 сьнежня 1984(1984-12-30)[4][5][6][…] (41 год)
Альма-матэр:
Драфт

1, драфт НБА 2003 году
Кліўлэнд Кавальерз

Клюбная інфармацыя
Клюб Лос-Анджэлес Лэйкерз
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб
2003—2010 Кліўлэнд Кавальерз
2010—2014 Маямі Гіт
2014—2018 Кліўлэнд Кавальерз
2018—4 Лос-Анджэлес Лэйкерз
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
самы каштоўны гулец фіналу НБА (2012) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2009) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2006) NBA Rookie of the Year Award[d] (2004) зборная навічкоў НБА[d] (2004) атлет року Associated Press[d] (2013) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2013) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2010) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2012) Узнагарода самаму каштоўнаму гульцу НБА[d] (2013) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2008) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2012) Naismith Prep Player of the Year Award[d] (2003) Ohio Mr. Basketball[d] (2001) Ohio Mr. Basketball[d] (2002) Ohio Mr. Basketball[d] (2003) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2009) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2011) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2012) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2008) BET Award for Athlete of the Century[d] (2004) зборная ўсіх зорак абароны НБА[d] (2013) BET Award for Athlete of the Century[d] (2006) BET Award for Athlete of the Century[d] (2007) BET Award for Athlete of the Century[d] (2009) BET Award for Athlete of the Century[d] (2010) BET Award for Athlete of the Century[d] (2013) Best Breakthrough Athlete ESPY Award[d] (2004) Best Championship Performance ESPY Award[d] (2012) Best Championship Performance ESPY Award[d] (2013) Best Male Athlete ESPY Award[d] (2012) Best Male Athlete ESPY Award[d] (2013) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2006) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2008) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2009) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2011) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2012) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2013) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2014) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2012) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2013) Best NBA Player ESPY Award[d] (2007) Best NBA Player ESPY Award[d] (2009) Best NBA Player ESPY Award[d] (2012) Best NBA Player ESPY Award[d] (2013) J. Walter Kennedy Citizenship Award[d] (2017) атлет року Associated Press[d] (2016) атлет року Associated Press[d] (2018) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2016) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2020) атлет року Associated Press[d] (2020) Прэмія «Залатая маліна» за найгоршую мужчынскую ролю[d] (2021)
Статыстыка на NBA.com

Лебро́н Рэ́йман Джэймз (па-ангельску: LeBron Raymone James; 30 сьнежня 1984 году, Акран, Агаё) — амэрыканскі баскетбаліст, які гуляе ў НБА за каманду «Лос-Анджэлес Лэйкерз» і нацыянальную зборную ЗША. Чатырохразовы чэмпіён НБА ў складзе «Маямі Гіт», «Кліўлэнд Кавальерз» і «Лос-Анджэлес Лэйкерз». Трохразовы Алімпійскі чэмпіён (2008, 2012 і 2024). 16 студзеня 2013 году стаў наймаладзейшым гульцом у гісторыі НБА, які здолеў набраць 20 тысяч пунктаў[7].

Джэймз пачаў займацца баскетболом у сярэдняй школы роднага гораду Акрану ў штаце Агаё. Нацыянальныя СМІ актыўна рэклямавалі яго як будучую супэрзорку НБА за ягоную здольнасьць здабываць пункты, рабіць добрыя перадачы, атлетызм і ашульную здольнасьць да гульні[8].

Джэймз рыхтаваўся да кар’еры прафэсіянала, калі быў абраны клюбам «Кліўлэнд Кавальерз» пад першым нумарам на драфце НБА 2003 году. У сваёй першай гульні рэгулярнага сэзону Джэймз набраў 25 пунктаў у прайграным «Сакрамэнта Кінгс» матчы, усталяваўшы рэкорд НБА паводле колькасьці пунктаў, набраных гульцом пачаткоўцам у сваім дэбютным выступе[9]. У 2004 годзе паводле вынікаў сэзону ён быў прызнаны навічком году НБА[10]. У НБА 2004—2005 гадоў маладзён атрымаў свой першы выклік на матч усіх зорак НБА[11].

Джэймз у лістападзе 2009 годзе.

20 сакавіка Джэймз набраў 56 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз», усталяваўшы новы рэкорд Кліўлэнду паводле колькасьці пунктаў у адной гульні. Неўзабаве ён стаў адным з галоўных гульцоў лігі, прывёўшы «Кавальерз» да іхняга першага фіналу НБА ў 2007 годзе і атрымаўшы ўзнагароду самага каштоўнага гульца НБА ў 2009 і 2010 гадах[12]. У лютым сэзону 2007—2008 гадоў Джэймз у другі раз быў названы самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак пасьля таго, як зарабіў 27 пунктаў, восем падбораў і дзевяць перадач[13]. 21 сакавіка ён абышоў Брэда Догерці і стаў найлепшым бамбардзірам «Кавальерз» у гісторыі клюбу ў гульні супраць «Таронта Рэптарз», зрабіўшы гэта ў больш чым на 100 гульняў менш, чым Догерці[14].

У канцы сэзону 2008—2009 гадоў Джэймз заняў другі радок у галасаваньні за тытул найлепшага абарончага гульца НБА і быў упершыню далучаны да складу зборнай усіх зорак абароны НБА[15]. Джэймз таксама стаў чацьвертым гульцом пасьля зьліцьця НБА і АБА, які быў лідэрам у сваёй камандзе па колькасьці пунктаў, падбораў, перадач, перахопаў і блёк-шотаў за адзін сэзон[16]. Пасьля няўдачы з клюбам у спробе стаць пераможцам лігі, баскетбаліст зышоў з каманды ў 2010 годзе ў якасьці вольнага агента, далучыўшыся да «Маямі Гіт»[17]. Пра гэты пераход было абвешчана ў адмысловым тэлевізійным этэры пад назвай «Пастанова»[18].

Баскетбаліст у матчы ўсіх зорак НБА 2022 году.

Гулец афіцыйна падпісаў 6-гадовы кантракт з «Гіт» на 110 мільёнаў даляраў 10 ліпеня 2010 году. «Кавальерз» у абмен атрымалі два выбары на драфце НБА[19][20]. У складзе першай супэркаманды НБА, створанай гульцамі[21], ён стаў толькі трэцім дзейным самым каштоўным гульцом, які зьмяніў каманду, і першым пасьля Мойзэса Мэлоўна ў 1982 годзе[22]. Джэймз стаў пераможцам НБА, гуляючы за «Гіт», у 2012 і 2013 гадах. У абодва гэтыя сэзоны ён таксама атрымаў узнагароды самага каштоўнага гульца лігі і фіналу. Па чацьвертым сэзоне з «Маямі Гіт» у 2014 годзе Джэймз адмовіўся ад кантракту і зноў узгодніўся з «Кавальерз». У 2016 годзе ён прывёў клюб да перамогі над «Голдэн Стэйт Ўорыярз» у фінале. Пры гэтым кліўлэндзкі клюб цярпеў паразу ў сэрыі зь лікам 3:1. Прабыўшы ў камадзе яшчэ некалькі гадоў, Джэймз скарыстаўся пунктам у сваім кантракце, каб пакінуць «Кавальерз» і скласьці працоўную дамову з «Лос-Анджэлес Лэйкерз», дзе ў чарговым раз стаў чэмпіёнам НБА ў 2020 годзе. Паводле вынікаў фінальнай сэрыі баскетбаліст быў у чацьверты раз уганараваны тытулам самага каштоўнага гульца фіналу[23].

18 жніўня 2022 году Джэймз склаў новую працоўную ўгоду з «Лэйкерз» тэрмінам на два гады на прыбытак у 97,1 мільёнаў даляраў[24][25]. Падаўжэньне кантракту зрабіла яго самым высокааплатным спортоўцам у гісторыі НБА з 528,9 мільёнамі даляраў, абышоўшы Кевіна Д’юранта паводле прыбыткам, атрыманым за ўвесь час[26]. 7 лютага 2023 году Джэймз абышоў Карыма Абдул-Джабара і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі лігі.

6 ліпеня 2024 году Джэймз зноў падпісаў кантракт з «Лэйкерз»[27]. За два тыдні да гэтага сын Джэймза Броні быў абраны клюбам пад 55-м нумарам на драфце НБА. У выніку яны сфармавалі першы ў гісторыі НБА дуэт бацькі і сына[28]. 22 кастрычніка ў матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз» Леброн і Броні сталі першым дуэтам бацькі і сына, які зьявіўся разам у матчы НБА[29]. 1 сьнежня ён дасягнуў адзнакі ў 15 тысяч закінутых мячоў з гульні за кар’еру ў пераможным матчы супраць «Юты Джаз», далучыўшыся да Абдул-Джабара як адзінага да таго гульца, які дасягнуў гэтага паказьніку[30]. 19 сьнежня ён абышоў Абдул-Джабара паводле колькасьці згуляных хвілін у рэгулярным сэзоне за кар’еру[31].

  1. http://espn.go.com/blog/marc-stein/post/_/id/2550/heat-look-to-target-carmelo-anthony
  2. http://espn.go.com/blog/truehoop/post/_/id/5891/regarding-lebron-james-with-love-from-cleveland
  3. http://espn.go.com/nba/story/_/id/12381552/lebron-james-does-not-colleges-attempts-recruit-10-year-old-son-lebron-james-jr
  4. IMDb (анг.) — 1990.
  5. http://espn.go.com/nba/player/stats/_/id/1966/lebron-james
  6. Augustyn A. LeBron James // Encyclopædia Britannica (анг.)
  7. «LeBron James scores 20,000th». ESPN.
  8. «Ohio High School Junior LeBron James Is So Good That He’s Already Being Mentioned as the Heir to Air Jordan». Sports Illustrated.
  9. «Expectations for James more than met». ESPN.
  10. Gordon, Roger (2021). «Tales from the Cleveland Cavaliers Locker Room: The Rookie Season of LeBron James». Simon and Schuster. — С. 173. — ISBN 978-1-68358-392-9.
  11. «2005 NBA All-Star Game». Basketball Reference.
  12. «LeBron James Stats». Basketball Reference.
  13. «Allen’s flurry of 3s help East hold on for All-Star win». ESPN.
  14. Starkey, Mike (21.03.2008). «LeBron James becomes Cleveland Cavaliers all-time scoring leader». The Plain Dealer.
  15. «Bryant Named to NBA All Defensive First Team». NBA.
  16. Simmons, Bill (2009). «The Book of Basketball». New York: ESPN Books. — С. 477. — ISBN 9780345511768.
  17. Withers, Tom (6.04.2022). «AP Was There: LeBron James dumps Cleveland for Miami». AP News.
  18. Van Natta, Don Jr. (28.06.2020). «ESPN show confirms The Decision was fan’s idea, not LeBron James’». ESPN.
  19. «Cavaliers Complete Sign-and-Trade Deal with Miami». NBA.
  20. «Heat stars sign six-year deals». ESPN.
  21. Lynch, Andrew (16.06.2017). «The history of NBA superteams, from Wilt Chamberlain to the 2017 Warriors». Fox Sports.
  22. Hochman, Benjamin (9.07.2010). «LeBron James’ choice puts Miami back in the game». The Denver Post.
  23. Quinn, Sam (12.10.2020). «LeBron James wins fourth NBA Finals MVP award, becomes first player to earn honor with three different teams». CBS Sports.
  24. «Lakers Sign LeBron James to Contract Extension». NBA.
  25. Wojnarowski, Adrian (17.08.2022). «LeBron lands 2-year, $97.1M deal with Lakers». ESPN.
  26. Winters, Mike (18.08.2022). «Already a billionaire, LeBron James' 2-year contract extension makes him the NBA’s all-time highest-paid player». CNBC.
  27. «Los Angeles Lakers Re-Sign Lebron James». NBA.
  28. «From Luke and Bill Walton to LeBron and Bronny James, these are the top NBA father-son duos». ESPN.
  29. Finnegan, Troy (22.10.2024). «Lakers’ LeBron James, Bronny James make NBA history vs. Timberwolves». ClutchPoints.
  30. «LeBron James Makes NBA History As Second Player To Reach 15,000 Field Goals». The Times of India.
  31. «Lakers star LeBron James breaks NBA record for career minutes». NBA.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]