Дўэйн Ўэйд
| Дўэйн Ўэйд | ||
| Пазыцыя: | атакавальны абаронца, гульнёвы абаронца | |
| Рост: | 193 см | |
| Вага: | 100 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 17 студзеня 1982[2][1] (44 гады) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
|
5, драфт НБА 2003 году | ||
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 2001—2003 | Маркет Голдэн Іглз[d] | |
| 2003—2016 | Маямі Гіт | |
| 2016—2017 | Чыкага Булз | |
| 2017—2018 | Кліўлэнд Кавальерз | |
| 2018—2019 | Маямі Гіт | |
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
зборная навічкоў НБА[d] (2004) Best Breakthrough Athlete ESPY Award[d] (2005) самы каштоўны гулец фіналу НБА (2006) Спартсмен года па версіі Sports Illustrated[d] (2006) Best NBA Player ESPY Award[d] (2006) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2009) найкаштоўнейшы ігрок Матча ўсіх зорак НБА[d] (2010) зборная ўсіх зорак НБА[d] (2010) BET Humanitarian Award[d] (2013) | ||
| Статыстыка на NBA.com | ||
Дўэйн Тайран Ўэйд-малодшы (па-ангельску: Dwyane Tyrone Wade Jr.; нар.. 17 сутдзеня 1982 году, Чыкага, Іліной, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст. Цягам 16 гадоў сваёй гульнёвай кар’еры бараніў колеры «Маямі Гіт, «Чыкага Булз» і «Кліўлэнд Кавальерз» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама быў гульцом нацыянальнай зборнай ЗША.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ўэйд быў абраны «Маямі Гіт» пад пятым нумарам на драфце НБА 2003 году. Ён хутка стаў прадуктыўным гульцом, набіраючы ў сярэднім 16,2 пунктаў пры 46,5% кідкоў, а таксама 4,0 падборы і 4,5 перадачы. Ўэйд прадэманстраваў выдатныя вынікі ў плэй-оф, асабліва ў матчы супраць «Індыяны Пэйсэрз» у паўфінале Ўсходняй канфэрэнцыі[7]. Пасьля дэбютнага сэзону гулец быў улучаны ў першую каманду ўсіх пачаткоўцаў НБА і заняў трэцяе месца ў галасаваньні за найлепшага пачаткоўца году. Ужо ў наступным сэзоне 2004—2005 гадоў спартовец упершыню трапіў на Матч усіх зорак НБА. Ён ня быў стартавым гульцом, але ўсё ж набраў 14 пунктаў за 24 хвіліны. «Гіт» тым часам выйшлі ў фінал канфэрэнцыі, дзе саступілі «Дэтройт Пістанз» у сямі гульнях. Ўэйд набраў 42 пункты ў другой сустрэчы і 36 пунктаў у трэцяй, не зважаючы на тое, што гуляў з гаймарытам, грыпам і расьцяжэньнем калена. У пятай гульні ён атрымаў пашкоджаньне, якое выбіла яго з шостага матчу.
У сэзоне 2005—2006 гадоў Ўэйд быў другі раз выліканы на Матч усіх зорак НБА, дзе набраў 20 пунктаў за 30 хвілінаў на пляцоўцы. Варта таксама адзначыць, што менавіта ён закінуў пераможны мяч, які прынёс камандзе Ўсходу перамогу зь лікам 122:120. «Гіт» прасунуліся ў фінал НБА ў сэзоне 2005—2006 гадоў, дзе яны перамаглі «Далас Мавэрыкс» зь лікам у сэрыі 4:2. Ўэйд быў названы самым каштоўным гульцом фіналу, стаўшы пятым наймаладзейшым гульцом у гісторыі, які атрымаў гэтае званьне, а таксама трэцім паводле выніковасьці сярод гульцоў, якія ўпершыню дакрочыліся да фіналу НБА. У сэзоне 2006—2007 гадоў баскетбаліст прапусьціў 31 гульню праз траўмы, а «Гіт» ня далі рады і выбылі з плэй-оф ужо пасьля першага раўнду. Ўэйд працягваў аднаўляцца пасьля траўмаў у сэзоне 2007—2008 гадоў, ужо ж згуляўшы ў чацьвертым запар Матчы ўсіх зорак НБА. У наступным сэзоне Ўэйд у пяты раз запар браў удзел у Матчы ўсіх зорак НБА. Баскетбаліст усталяваў некалькі клюбных рэкордаў цягам розыгрышу НБА, а ў рэгулярным сэзоне стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набраў ня менш за 2000 пунктаў, зрабіў 100 перадач, 100 перахопаў і 100 блёк-шотаў за сэзон. 1 лістапада 2009 году гулец дасягнуў паказьніку ў 10 тысяч пунктаў за кар’еру ў НБА. 21 студзеня 2010 году ён у шосты раз у сваёй кар’еры быў выкліканы на Матч усіх зорак НБА.

7 ліпеня 2010 году было абвешчана, што Ўэйд падпіша з «Маямі» 6-гадовы кантракт на 107,5 мільёнаў даляраў разам з зоркай «Таронта Рэптарз» Крысам Бошам[8]. На наступны дзень Леброн Джэймз абвесьціў, што таксама далучыцца да «Гіт»[9]. У першы год эры «Вялікай тройкі» «Гіт» скончылі сэзон з паказьнікам 58–24 і занялі 2-е месца ва Ўсходняй канфэрэнцыі. Ўэйд зьбіраў у сярэднім 25,5 пунктаў, рабіў 6,4 падбораў, 4,6 перадачы і 1,5 перахопы, а таксама рэалізоўваў 50% кідкоў. Пасьля перамог над «Філадэлфіяй Сэвэнці Сыксэрз», «Бостан Сэлтыкс» і «Чыкага Булз» маямцы дайшлі да фіналу НБА, але ў рэшце рэшт саступілі «Далас Мавэрыкс» у шасьці гульнях. У сэзоне 2011—2012 гадоў адбыўся лакаўт, які цягнуўся да 25 сьнежня. У сувязі з гэтым было згуляна толькі 66 гульняў замест 82. Ўэйд скончыў сэзон, набіраючы ў сярэднім 22,1 пункты і робячы 4,8 перадачы, 4,6 падбора і 1,7 перахопы. «Гіт» чарговы раз стаў пераможцам НБА.
Перад пачаткам сэзону 2012—2013 гадоў Ўэйд перанёс апэрацыю на левым калене, прапусьціўшы летнія Алімпійскія гульні 2012 году[10][11]. У плэй-оф траўмы абмежавалі Ўэйда самым нізкім паказьнікам у кар’еры — 15,9 пунктаў за гульню, але ён павялічыў свой сярэдні паказьнік да 19,6 пунктаў падчас фіналу НБА супраць «Сан-Антоніё Спэрз». Толькі ў сёмай сустрэчы «Гіт» здолеў заваяваць свой другі чэмпіёнскі тытул запар і трэці тытул для Ўэйда[12]. У наступным сэзоне баскетбаліст прапусьціў 28 гульняў праз траўмы і дадатковы адпачынак. Ўэйд зьбіраў у сярэднім 19 пунктаў і ўсталяваў рэкордны для сваёй кар’еры адсотак трапнасьці кідкоў з гульні — 54%. У плэй-оф колькасьць гульнёвага часу Ўэйда павялічылася, то бок ён значна дапамог камандзе ў перамозе над «Бруклін Нэтс» у другім раўндзе і ў процістаяньня з «Індыянай Пэйсэрз» у фінале Ўсходняй канфэрэнцыі. У фінале НБА «Гіт» зазналі паразу ад «Сан-Антоніё Спэрз» у пяці гульнях. Улетку 2014 году Джэймз абвесьціў, што вяртаецца ў «Кліўлэнд Кавальерз». Ўэйд і Бош перападпісалі кантракты з «Гіт», прычым Ўэйд пагадзіўся на двухгадовы кантракт на 34 мільёны даляраў[13]. У сэзоне 2014—2015 гадоў гулец прапусьціў сем гульняў запар праз траўмы падкаленнай сухажылы[14]. 17 сьнежня ў матчы супраць «Юты Джаз» ён набраў 42 пункты, што стала ягоным найлепшым паказьнікам за амаль чатыры гады, але «Маямі» прайграў зь лікам 105:87[15]. 29 чэрвеня 2015 году Ўэйд адмовіўся ад свайго кантракту[16], але потым падпісаў новы аднагадовы кантракт з клюбам на 20 мільёнаў даляраў[17].

У ліпені 2016 году Ўэйд далучыўся да сваёй роднай каманды «Чыкага Булз» паводле двухгадовай угоды на суму прыблізна 47 мільёнаў даляраў[18][19]. 4 лістапада 2016 году гулец набраў 35 пунктаў і зрабіў 10 падбораў падчас няўдалага матчу зь «Нью-Ёрк Нікс»[20]. У сакавіку 2017 году баскетбаліст атрымаў пералом локця, але вярнуўся да шыхтаў у плэй-оф[21]. У верасьні 2017 году гулец падпісаў кантракт з «Кліўлэнд Кавальерз», дзе зноў пачаў гуляць разам зь Лебронам Джэймзам[22]. Ужо на пачатку 2018 году Ўэйд быў абменены ў «Маямі Гіт»[23]. У міжсэзоньні баскетбаліст абвесьціў пра свой намер завяршыць кар’еру пасьля сэзону 2018—2019 гадоў[24][25][26], падпісаўшы новы кантракт з «Гіт» 18 верасьня[27]. У сярэдзіне лістапада гулец прапусьціў сем гульняў праз нараджэньне дачкі[28]. 25 лістапада Ўэйд набраў рэкордныя ў сэзоне 35 пунктаў у матчы супраць «Таронта Рэптарз», але клюб зазнаў паразу зь лікам 125:115. 6 студзеня 2019 году спартовец стаў трэцім гульцом у гісторыі НБА, які набраў ня менш за 20 тысяч пунктаў, зрабіў 5000 перадач, 4000 падбораў, 1500 перахопаў, 800 блёк-шотаў і 500 трохпунктавых кідкоў[29]. У сваёй апошняй гульні супраць «Бруклін Нэтс» 10 красавіка Ўэйд аформіў свой пяты ў кар’еры трыпл-дабл, набраўшы 25 пунктаў, зрабіўшы 11 падбораў і 10 перадач, але «Гіт» саступілі зь лікам 113:94[30][31].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ўэйд уваходзіў у склад зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году. Тая каманда заваявала бронзавыя мэдалі у Атэнах. Гулец браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Японіі, дзе Ўэйд зьбіраў у сярэднім 19,3 пунктаў за гульню[32]. Зборная ЗША тады здабыла бронзавыя мэдалі[33]. Ўэйд быў у складзе нацыянальнай зборнай з 2006 па 2008 гады, і разам з Джэймзам і Энтані быў сукапітанам зборнай 2006 году[34]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ЗША засталіся непераможнымі і заваявалі залатыя мэдалі, абыграўшы чэмпіёнаў сьвету 2006 году зборную Гішпаніі. Ўэйд быў лідэрам каманды паводле колькасьці набраных пунктаў, набіраючы рэкордныя 27 пунктаў за гульню, рэалізуючы 75% кідкоў з гульні[35].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Dwyane Wade // FIBA database
- ↑ Dwyane Wade // Roglo — 1997.
- ↑ http://espn.go.com/nba/player/bio/_/id/1987/dwyane-wade
- ↑ http://espn.go.com/nba/player/gamelog/_/id/1987/dwyane-wade
- ↑ http://espn.go.com/nba/player/_/id/1987/dwyane-wade
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ «Dwyane Wade: Biography». NBA.
- ↑ «Wade granted one of his wishes with Bosh coming to Miami». NBA.
- ↑ Stanhope, Kate. «LeBron James Leaves the Cleveland Cavaliers for Miami Heat». TV Guide.
- ↑ «Dwyane Wade will miss Olympics». ESPN
- ↑ Associated Press (9.07.2012). «Dwyane Wade has knee surgery». ESPN.
- ↑ Beck, Howard. «Pushed to the Limit, James and Miami Repeat as N.B.A. Champions». New York Time.
- ↑ «HEAT Re-Signs Dwyane Wade». NBA.
- ↑ «Heat at Knicks». NBA.
- ↑ Reynolds, Tim (17.12.2014). «Jazz at Heat». NBA.
- ↑ «Dwyane Wade opts out of contract with Heat; Luol Deng opts in». Miami Herald.
- ↑ «HEAT Re-Signs Dwyane Wade». NBA.
- ↑ Reynolds, Tim (7.07.2016). «Coming home: Dwyane Wade leaving Heat for Bulls». AP News.
- ↑ «Bulls sign Dwyane Wade». NBA.
- ↑ «Knicks rally past Bulls 117-104 in Rose, Noah homecoming». ESPN.
- ↑ Johnson, K.C. (24.09.2017). «Dwyane Wade confirms buyout agreement with Bulls: 'I feel I can still play'». Chicago Tribune.
- ↑ «Cavaliers Sign Dwyane Wade». NBA.
- ↑ «HEAT Acquire Dwyane Wade». NBA.
- ↑ «Dwyane Wade announces return to Miami Heat for 'one last dance'». NBA.
- ↑ Chiang, Anthony (18.09.2018). «It’s official, Dwyane Wade is back for 'one last dance' with the Heat». Miami Herald.
- ↑ Reynolds, Tim (24.09.2018). «Dwyane Wade’s last dance with Miami Heat begins». NBA.
- ↑ «HEAT Re-Signs Dwyane Wade». NBA.
- ↑ «Russell, Nets add to Miami’s home misery, top Heat 104-92». ESPN.
- ↑ «Young, Collins power undermanned Hawks past Heat». ESPN.
- ↑ «Wade has triple-double in finale; Nets beat Heat for 6th». ESPN.
- ↑ «NBA: Dwyane Wade and Dirk Nowitzki say emotional goodbyes». BBC Sport.
- ↑ «USA accumulated statistics — 2006 FIBA World Championship». FIBA.
- ↑ Ventre, Michael. «Our Big Fat Greek Embarrassment». MSNBC.
- ↑ «Carmelo Anthony Named One of Three USA World Championship Team Captains». NBA.
- ↑ «2008 Olympic Basketball: Dwyane Wade». FIBA.