Гакім Аладж’ювон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гакім Абдул Аладж’ювон (па-ангельску: Hakeem Abdul Olajuwon; нар. 21 студзеня 1963, Лагас, Нігерыя) — нігерыйска-амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які скончыў кар’еру. Правёў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі 18 сэзонаў, у 17 зь якіх выступаў за Г’юстан Рокітс, выйграўшы два чэмпіянаты НБА і двойчы стаўшы самым каштоўным гульцом Фіналаў. Разглядаецца як адзін з найвялікшых цэнтравых у гісторыі.