Крынкі (Берасьцейская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Крынкі (Камянецкі раён)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крынкі
трансьліт. Krynki
Крынкі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Насельніцтва: 6 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225084
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′29″ пн. ш. 23°12′42″ у. д. / 52.29139° пн. ш. 23.21167° у. д. / 52.29139; 23.21167Каардынаты: 52°17′29″ пн. ш. 23°12′42″ у. д. / 52.29139° пн. ш. 23.21167° у. д. / 52.29139; 23.21167
Крынкі на мапе Беларусі ±
Крынкі
Крынкі
Крынкі
Крынкі
Крынкі
Крынкі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кры́нкі[2] (таксама — Крынкі́[2]) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавету. Вёска разьмешчана на левым беразе ракі Пульвы. Знаходзіцца ў пагранічнай зоне[3]. Самы заходні населены пункт Беларусі[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней вёска стаяла на самым беразе ракі Заходні Буг. Аднак пасьля Другой сусьветнай вайны Крынкі, як і ўсе іншыя вёскі на тэрыторыі БССР, прылеглыя да дзяржаўнай граніцы, была перасунутая ўглыб тэрыторыі. Так сучасная вёска Крынкі знаходзіцца за 1,5 км на паўночны ўсход ад яе спрадвечнага месцазнаходжаньня. Цяпер на яе месцы праходзіць ахоўная пагранічная паласа.

У 1767 годзе па фундацыі князя Адама Чартарыйскага ў Крынках узьведзена драўляная царква Сьвятога Мікалая, пры пабудове — уніяцкая, з 1839 г. — праваслаўная. У 2-й палове XIX ст. сяло Крынкі ў Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1857 г. адносілася да маёнтку Ставы, 107 рэвіскіх душ, уласнасьць графіні Красінскай. У 1885 годзе ў сяле 15 двароў, 120 жыхароў, царква, школа. Паводле перапісу 1897 году ў сяле 21 двор, 139 жыхароў, народнае вучылішча. Побач знаходзіліся аднайменны дзяржаўны маёнтак, 2 двары, 5 жыхароў, і сядзіба царкоўнага прычту, 2 двары, 13 жыхароў. На 1905 год у сяле 188 жыхароў.

У 1921—1939 гадах Крынкі ў складзе гміны Воўчын Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы. На захадзе Крынак паміж вёскай і мястэчкам Няміравам праходзіла граніца паміж Беластоцкім і Палескім ваяводзтвамі.

У 1940 г. — 196 жыхароў, каапэратыўная крама. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Навасёлкаўскім сельсавеце Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР. У Другую сусьветную вайну на франтах загінулі 3 жыхары вёскі. Пасьля вайны вёска разам з усімі пабудовамі перасунута на 1,5 км далей ад дзяржаўнай граніцы. Тады ж была старачана і Мікалаеўская царква. У час пасьляваеннай калектывізацыі ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны араты». З 16 ліпеня 1954 году ў Воўчынскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 году ў Камянецкім раёне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 6 чалавек; 2009 год — 6 чалавек[1]
  • XX стагодзьдзе: 1960 год — 81 чалавек; 1970 год — 58 чалавек; 1999 год — 9 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 166—167
  3. ^ Пералік населеных пунктаў, размешчаных у пагранічнай зоне, Сайт пагранкамітэту РБ
  4. ^ Глёбус Беларусі(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крынкі (Берасьцейская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў