Міхал Багуслаў Коцел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Багуслаў Коцел

Герб «Пэлікан»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1670
Памёр 1716
Род Коцелы

Міхал Багуслаў Коцел гербу «Пэлікан» (16701716) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мсьціслаўскі (17031716), войт мсьціслаўскі ў 1703—1716, падстольнік ашмянскі ў 1698, харунжы парнаўскі ў 1697. Быў кансылярам Мсьціслаўскага ваяводзтва у Сандамірскай канфэдэрацыі ў 1704. У якасьці дэпутата ад Мсьціслаўскага ваяводзтва ўдзельнічаў у Вальнай радзе ў Варшаве 1710 года. У 1714 г. ён заснаваў у мястэчку Мазыкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы й кляштар тшэвіцкіх кармэлітаў.


Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Actum In Castro Sandomiriensi Sabbato Ante Festvm Sanctorvm Viti & Modesti Martyrvm Proximo, Anno Domini Millesimo Septingentesimo Qvarto, [b.n.s]
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. 9: Województwo mścisławskie XVI—XVIII wiek, pod red. Andrzeja Rachuby, Warszawa 2019, s. 234.