Колкі (Барысаўскі раён)
| Колкі | |
| трансьліт. Kolki | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Менская |
| Раён: | Барысаўскі |
| Сельсавет: | Мётчанскі |
| Вышыня: | 180 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 16 чал. (2010) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 177 |
| Паштовы індэкс: | 222128 |
| СААТА: | 6208867051 |
| Нумарны знак: | 5 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°07′57,70″ пн. ш. 28°50′08,90″ з. д.HGЯO |
Колкі на мапе Беларусі ± Колкі | |
Ко́лкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 3 км на поўнач ад Азьдзяцічаў. Колкі ўваходзяць у склад Мётчанскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гадоў сто таму тут выдалі зямлю жыхарам Барысава, якія прыехалі сюды на пастаяннае месца жыхарства. Кожнаму зь іх было вылучана ў пастаяннае карыстаньне па 9 дзесяцін зямлі ў полі і па 3 — пашаў. Акрамя таго, кожнаму зь іх быў прадастаўлены лес для будаўніцтва жылых дамоў і гаспадарчых пабудоваў. Усяго такім чынам тут было ўтворана 16 новых гаспадарак. Сяліліся тут каталікі. Па старой традыцыі хаваюць сваіх памёрлых у горадзе — у кальварыі. Зь цягам часу шматдзетныя сем’і дзяліліся на больш дробныя гаспадаркі, хтосьці пераяжджаў на іншае месца жыхарства.
28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Азьдзяціцага сельсавету перададзеная ў склад Мётчанскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 16 чалавек
- 1999 год — 23 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 64
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гоман Барысаўшчыны, Колкі(недаступная спасылка)