Перайсьці да зьместу

Ракако

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсуа Бушэ

Ракако́ (па-француску: Rococo ад rocaille — ракавіны, ракайль) — стыль у заходнеэўрапейскім мастацтве XVIII стагодзьдзя. Узьнік у Францыі ў пэрыяд крызісу абсалютызму. Эстэтычная сьвядомасьць культуры гэтага пэрыяду акрэсьліваецца мастацкім густам чалавека, супярэчлівасьцю імкненьняў — ведаў і ўцехаў, як асноўных фактараў фармаваньня густу. Пачуцьцёвы бок жыцьця адлюстроўваецца ў своеасаблівай мастацкай мове паўтону, нюансаў, адценьняў. Стыль вызначаецца пышнасьцю, складанай кампазыцыяй, фрывольнай інтымнасьцю сюжэтаў, крохкай прыгажосьцю дэкаратыўных формаў і сьветлых лёккіх фарбаў.

Жан Анарэ Фраганар

Прадстаўнікі стылю

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ўільям Гогарт