Віцебскі абласны суд
Віцебскі абласны суд | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ВАС |
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Від | дзяржаўная ўстанова |
Задача | караньне за злачынствы, нагляд за дзейнасьцю райсудоў |
Сядзіба | будынак |
Месцазнаходжаньне | Беларусь, Віцебская вобласьць, Віцебск |
Дзейнічае ў месцах | Віцебская вобласьць |
Службовыя мовы | расейская, беларуская |
Старшыня | Федзюкевіч Аляксандар Ёсіфавіч |
Першы намесьнік старшыні | Сьцефаноўскі Iгар Эдуардавiч |
намесьнік старшыні, старшыня судовае калегіі па карных справах | Бондараў Сяргей Аляксандравіч |
намесьнік старшыні, старшыня судовае калегіі па грамадзянскіх справах | Фёдараў Алег Станіслававіч |
Управа | Прэзыдыюм аблсуду |
Галоўная ўправа | Вярхоўны суд Прэзыдэнт |
Дадатак | |
Колькасьць работнікаў | 26 судзьдзяў |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Віцебскі абласны суд[1] — дзяржаўны ўрад, які назірае за дзейнасьцю раённых судоў Віцебскае вобласьці і разглядае грамадзянскія справы і карныя справы. Суд знаходзіцца: Віцебская вобласьць, м. Віцебск. Кольскасьць асабовага складу суду складае 26 судзьдзяў. Адзін зь іх — старшыня, першы намесьнік старшыні і 2 намесьнікі. Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.
Віцебскі абласны суд — адзіны суд у Віцебскае вобласьці, які можа прыгаварыць чалавека на сьмерць за ўчыненае зло.
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адпаведнасьці з правам Беларусі Віцебскі аблсуд можа спраўляць наступныя дзеяньні:
- разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэннях:
- ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
- у парадку нагляду,
- па новых абставінах;
- разглядае ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі ў межах сваёй кампетэнцыі
- грамадзянскія справы ў апэляцыйным парадку,
- крымінальныя справы ў апэляцыйным парадку,
- скаргі (пратэсты) на пастановы раённых (гарадзкіх) судоў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
- справуе нагляд за судовай дзейнасьцю ніжэйстаячых раённых (гарадзкіх) судоў, аказвае ім дапамогу ў прымяненьні заканадаўства;
- вывучае і абагульняе судовую практыку;
- вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
- можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.
Разгляд спраў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віцебскі аблсуд можа разглядаць любую грамадзянскую і карную справу, якую прыняў для разгляду гарадзкі і раённы суд у Віцебскае вобласьці.
Правам Беларусі закрэплена за Віцебскім аблсудом некаторыя справы:
- грамадзянскія, дзе пазваным абласны выканаўчы камітэт
- карныя, дзе падазронаму пагражае кара сьмерці за ўчыненае зло.
Аддзелы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на 20 красавіка 2022 году Віцебскі абласны суд мае 26 судзьдзяў.
Віцебскі аблсуд мае аддзелы:
Прэзыдыюм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэзіыдыюм Віцебскага абласнога суда можа спраўляць наступныя дзеяньні:
- разглядае ў межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянскія і карныя справы:
- ў парадку нагляду,
- па новых абставінах грамадзянскія і крымінальныя справы;
- разглядае матэрыялы вывучэньня і абагульненьня судовае практыкі і аналізу судовай статыстыкі;
- заслухоўвае старшынь судовых калегіяў аб дзейнасьці судовых калегіяў, якія імі ўзначальваюцца;
- разглядае і зацьвярджае рэзэрв кадраў на пасады судзьдзяў раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў (за выключэньнем рэзэрву кадраў на пасады старшынь і намеснікаў старшынь раённых (гарадзкіх), спэцыялізаваных судоў);
- справуе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.
Асабовы склад прэзыдыюма Віцебскага абласнога суда зацьвярджаецца Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь па прадстаўленьні Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Пасада | Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку |
судзьдзя, Старшыня |
Федзюкевіч Аляксандар Ёсіфавіч |
судзьдзя, Першы намесьнік старшыні |
Сьцефаноўскі Iгар Эдуардавiч |
судзьдзя, намесьнік старшыні, старшыня судовае калегіі па карных справах |
Бондараў Сяргей Аляксандравіч |
судзьдзя, намесьнік старшыні, старшыня судовае калегіі па грамадзянскіх справах; |
Фёдараў Алег Станіслававіч |
судзьдзя | Даўлюд Яўгенiй Уладзiмiравiч |
судзьдзя | Ларына Людмiла Станiславаўна |
судзьдзя | Вострыкава Марына Віктараўна |
Прэзыдыюм Віцебскага аблсуду ня маюць абавязак зьбірацца. Іх пасяджэньні праводзяцца па меры неабходнасьці. Пасяджэньне прэзыдыюма лічыцца правамоцным пры наяўнасьці большасьці членаў прэзыдыюму.
Карная калегія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карная калегія Віцебскага абласнога суду мае наступны асабовы склад (па стане на 1 красавіка 2022 году):
Пасада | Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку |
судзьдзя, намесьнік старшыні, старшыня судовае калегіі па карных справах |
Бондараў Сяргей Аляксандравіч |
судзьдзя | Абашын Аляксандр Віктаравіч |
судзьдзя | Бондал Галіна Віктараўна |
судзьдзя | Буруноў Яўген Іларыёнавіч |
судзьдзя | Губанаў Дзяніс Мацьвеевіч |
судзьдзя | Даўлюд Яўген Уладзімеравіч |
судзьдзя | Дашкевіч Тацьцяна Антонаўна |
судзьдзя | Жураўкова Тацьцяна Мiкалаеўна |
судзьдзя | Іванова Сьвятлана Пятроўна |
судзьдзя | Ларына Людміла Станіславаўна |
судзьдзя | Макарэвіч Iгар Міхайлавiч |
судзьдзя | Прэйс Андрэй Уладзімеравіч |
судзьдзя | Рошчына Натальля Мiкалаеўна |
судзьдзя | Смалякова Ірына Васільеўна |
Грамадзянская калегія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Грамадзянская калегія Віцебскага абласнога суду мае наступны асабовы склад (па стане на 1 красавіка 2022 году):
Пасада | Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку |
судзьдзя, намесьнік старшыні, старшыня судовае калегіі па карных справах |
Фёдараў Алег Станіслававіч |
судзьдзя | Быстроў Віктар Віктаравіч |
судзьдзя | Дзегцярова Тацьцяна Валер'еўна |
судзьдзя | Iльлюшонак Вольга Уладзіміраўна |
судзьдзя | Лешчанка Вікторыя Аляксандраўна |
судзьдзя | Лях Натальля Віктараўна |
судзьдзя | Вострыкава Марына Віктараўна |
судзьдзя | Хількевіч Натальля Фёдараўна |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Старонка ў сеціве Віцебскага абласнога суду.. Вярхоўны суд Беларусі. Праверана 26 красавіка 2022 г.
- ^ Старонка ў сеціве Прэзыдыюму Віцебскага абласнога суду.. Вярхоўны суд Беларусі. Праверана 26 красавіка 2022 г.
- ^ Судовыя калегіі Віцебскага абласнога суду.. Вярхоўны суд Беларусі. Праверана 26 красавіка 2022 г.
- ^ Судовыя калегіі Віцебскага абласнога суду.. Вярхоўны суд Беларусі. Праверана 26 красавіка 2022 г.