Міхаіл Пастухоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхаіл Пастухоў
Михаил Пастухов
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь
28 красавіка 1994 — 23 студзеня 1997
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 красавіка 1958 (61 год)
Сьцяг краіны або тэрыторыі Сураж Бранскай вобласьці
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пастухоў (неадназначнасьць).

Міхаі́л Пастухо́ў (нар. 7 красавіка 1958, м. Сураж, Бранская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994). Падпалкоўнік КДБ.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Пастухоў скончыў школу ў Суражы з залатым мэдалём і вырашыў паступаць у Менск. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1975—1980), працягнуў навучаньне ў асьпірантуры. У 1983 абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Апраўданьне падсудных: крымінальна-прававыя аспэкты»; у 1993 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Рэабілітацыя асобаў, незаконна прыцыгнутых да крымінальнай адказнасьці: асновы прававога інстытуту».

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філязофіі і права Акадэміі навук БССР (1983—1985); выкладчыкам Найвышэйшых курсаў КДБ СССР у Менску (1985—1994).

Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі судова-прававой рэформы 1992 року, праекту Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (1992—1994), Канстытуцыі 1994 року, Закону аб Канстытуцыйным судзе. З красавіка 1994 року — судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Быў судзьдзём-дакладчыкам па шэрагу розгаласных справаў, у тым ліку пра парушэньне прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[1].

Падчас грамадзка-палітычнага крызісу ўвосені 1996 року адмовіўся прызнаваць новую рэдакцыю канстытуцыі, прынятую на рэфэрэндуме.

23 студзеня 1997 вызвалены ад пасады загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «у сувязі са сканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў судзьдзі». Зь лютага 1997 па цяперашні час — прафэсар права недзяржаўнага Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва; са жніўня 1997 року — кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Спрабаваў дабіцца аднаўленьня на пасадзе судзьдзі Канстытуцыйнага суду, лічачы незаконным загад па ягоным вызваленьні з пасады. Прайшоўшы ўсе інстанцыі, зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правох чалавека. 5 жніўня 2002 року Камітэт прызнаў факт парушэньня беларускімі ўладамі міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох. Аднак ягонае рашэньне не было выкананае[1].

Прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удастоены міжнароднай прэміі «За разьвіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці» (1998).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бабуля ў гады Першай сусьветнай вайны эмігравала з Гарадзенскай губэрні ў Расею. Бацька — аграном, маці — працаўніца кардоннай фабрыкі. Мае брата і сястру, якія таксама навучаліся ў Менску. Брат застаўся, сястра па разьмеркаваньні трапіла ў Сьвярдлоўск[2].

Міхаіл Пастухоў жанаты, мае двух дачок.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Возрождение Беларуси. По какой конституции будем жить?(рас.) История. Брестский курьерПраверана 16 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Коктыш, Марина (12 красавіка 2013) Михаил ПАСТУХОВ: «Некоторые считают меня занудой…» За чашечкой кофе с Мариной Коктыш. Народная воляПраверана 16 сакавіка 2016 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]