Перайсьці да зьместу

Жывінбуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жывібунд»)
Жывінбуд
лац. Žyvinbud
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XII стагодзьдзе
Памёр па 1219

Жывінбуд (? — па 1219)  — літоўскі князь.

Сьвітбода або Зьвітбода (Switbodo[1], Suitbodo[a]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сьвінд- (-сьвент-, -сьвіт-) (імёны ліцьвінаў Швендэр, Сьвентальд, Сьвентагал; германскія імёны Schwender, Switald, Galsuintha) паходзіць ад гоцкага swinþs 'моцны, магутны'[3], а аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4]. Такім парадкам, імя Жывінбуд азначае «магутны пасланьнік»[5].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Живинъбоудъ (умова 1219 году).

Зь літоўскага княскага роду. Упамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[6] як першы («старэйшы»[7]) зь пяці літоўскіх князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

« Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. »

Галіцка-Валынскі летапіс[8]

Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што Жывінбуд быў продкам вялікага князя літоўскага Трайдзеня (1270—1282)[b].

  1. ^ Паводле назвы мясцовасьці Suitbodeshusen
  2. ^ Напрыклад, радавод у  Urban, W. The Baltic Crusade. — 2nd ed. — Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 1994. — P. 344. — ISBN 0-929700-10-4, дзе прыводзіцца пералік людзей, вядомых толькі ў XVI стагодзьдзі, у якасьці крыніцы падаецца Хроніка Быхаўца
  1. ^ Bünz E. Stift Haug in Würzburg: Untersuchungen zur Geschichte eines fränkischen Kollegiatstiftes im Mittelalter. — Göttingen, 1998. S. 671.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1383.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  6. ^ Насевіч В. Дагавор 1219 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 563.
  7. ^ Библиотека литературы Древней Руси / Институт русской литературы (Пушкинский Дом) РАН; Под ред. Д. С. Лихачёва, Л. А. Дмитриева, А. А. Алексеева, Н. В. Понырко. Т. 5: XIII век. — СПб., 1997. С. 201.
  8. ^ Договор литовских князей с Галицко-Волынским княжеством (1219), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae