Перайсьці да зьместу

Дудзіцкі сельсавет (Рудзенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дудзіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дудзічы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Дата скасаваньня 16 ліпеня 1954
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ду́дзіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рудзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дудзічы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну, з 12 лютага 1935 году — у Рудзенскім раёне, з 6 ліпеня 1935 году — у Сьмілавіцкім раёне, з 11 лютага 1938 году — зноў у Рудзенскім раёне. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Рудзенскім раёне Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Вузьлянскага сельсавету.