Заходні бераг ракі Ярдан
| Заходні бераг ракі Ярдан | |
| па-габрэйску: הַגָּדָה הַמַּעֲרָבִית па-арабску: الضفة الغربية | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Статус | рэгіён |
| Уваходзіць у | Дзяржава Палестына, акупаваныя палестынскія тэрыторыі[d], акупаваныя Ізраілем тэрыторыі[d], Сярэдні Ўсход і Палестына |
| Сталіца | Рамала і Усходні Ерусалім[d] |
| Дата ўтварэньня | 1949 |
| Афіцыйныя мовы | |
| Насельніцтва |
|
| Шчыльнасьць | 492 чал./км² |
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 700-900 м |
| Месцазнаходжаньне Заходняга берагу ракі Ярдан | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2, UTC+03:00 |
| Код ISO 3166-2 | WBK |
| | |
| Артыкул па |
| гісторыі Палестыны |
|---|
| Дагістарычнасьць |
| Старажытнасьць |
| Клясычнасьць |
| Ісламская ўлада |
| Сучаснасьць |
Захо́дні бе́раг (па-арабску: الضفة الغربية, па-габрэйску: הגדה המערבית) — вобласьць на Блізкім Усходзе, у гістарычных землях Юдэі і Самарыі. Зьяўляецца адной з дзьвюх частак часткова прызнанае Дзяржавы Палестыны.
У 1947 року паводле рашэньня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Палестына была падзеленая на жыдоўскую і арабскую тэрыторыі. Заходні бераг ракі Ярдан апынуўся ў арабскай частцы. У Араба-ізраільская вайне (1948—1949) гэтую тэрыторыю акупавала Трансярданія (пазьнейшая назва — Ярданія), якая дала ёй назву «Заходні берег ракі Ярдан», каб адрозьніваць яе ад усходняга берагу — сваёй асноўнай тэрыторыі. Граніцы вобласьці прайшлі па дэмаркацыйнай лініі замірэньня 1949 року паміж Трансярданіяй ды Ізраілем з захаду, поўначы і поўдню, а на ўсходзе — па рацэ Ярдан.
Па выніках Шасьцідзённай вайны 1967 тэрыторыя акупаваная Ізраілем. З 1995 року знаходзіцца пад ізраільскай (пераважна) і часткова пад супольнай ізраільска-палестынскай юрысдыкцыяй. Разам з Сэктарам Газа ўтварае г.зв. Палестынскую Аўтаномію.
Міжнародная супольнасьць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе (улучна з Усходнім Ерусалімам) незаконнымі. У 2004 року Міжнародны суд справядлівасьці пастанавіў, што ўсе пагадненьні пасьля акупацыі Заходняга берагу Ізраілем у 1967, то бок закон пра Ерусалім, мірная дамова зь Ярданіяй і пагадненьні ў Осьлё, не мяняюць статусу Заходняга берагу ракі Ярдан як акупаванай Ізраілем тэрыторыі[1][2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 1517 да 1917 тэрыторыя цяперашняга Заходняга берагу знаходзілася пад уладай Асманскай імпэрыі як частка правінцыі Сырыя.
На канфэрэнцыі ў Сан-Рэма (1920) краіны-пераможцы ў Першай сусьветнай вайне (Францыя, Вялікабрытанія, ЗША ды інш.) утварылі тут Брытанскі мандат у Палестыне. Кіраўніком трох раёнаў, вядомых пад агульнай назвай Трансярданія, быў абвешчаны эмір Абдула, які намерваўся аб’яднаць арабскія землі пад хашыміцкім сьцягам.
У 1947 року рэзалюцыя №181 па падзеле Палестыны ААН рэкамэндавала падзел Брытанскага мандату на жыдоўскую дзяржаву, арабскую дзяржаву і Ерусалім пад міжнародным кіраваньнем; паводле рэзалюцыі «горная мясцовасьць Самарыі і Юдэі» (улучна з цяперашнім Заходнім берагам ракі Ярдан) трапляла ў арабскую частку. Аднак у першай вайне з наваствораным Ізраілем 1948 року Заходні бераг захапіла Трансярданія[3].
Мірнай дамовай 1949 року былі ўсталяваныя пераходныя граніцы паміж Ізраілем і Ярданіяй. У 1950 Трансярданія анэксавала тэрыторыі на захад ад Ярдану і назвала іх «Заходнім берагам», ці «Цысярданіяй», у адрозьненьне ад «Усходняга берагу», ці «Трансярданіі». Анэксія была прызнаная толькі Вялікабрытаніяй ды Пакістанам[4].
У чэрвені 1967 року Заходні бераг і Ўсходні Ерусалім былі захопленыя Ізраілем у хадзе Шасьцідзённай вайны. Да 1982 Заходні бераг ракі Ярдан, за выключэньнем Усходняга Ерусаліму і колішняй ізраільска-ярданскай нічыйнай зямлі, знаходзіліся пад ізраільскім вайсковым камандаваньнем. Толькі ў 1988 року Ярданія афіцыйна адмовілася ад сваіх прэтэнзій на тэрыторыю і пазбавіла ўсіх палестынцаў Заходняга берагу ярданскага грамадзянства.
У 1982 пасьля эгіпецка-ізраільскай мірнай дамовы наўпроставае вайсковае камандаваньне на Заходнім беразе было замененае на паўцывільнае пад непасрэдным кіраваньнем Міністэрства абароны Ізраілю. Ізраільскія паселішчы былі асобна аднесеныя да адміністрацыйнай адзінкі Юдэі і Самарыі.
Пасьля пагадненьняў у Осьлё 1993 року Палестынская аўтаномія афіцыйна кантралюе гэтак званую «Зону А», якая складае прыкладна 11% плошчы Заходняга берагу; Зона Б (каля 28%) знаходзіцца пад супольным ізраільска-палестынскім вайсковым і палестынскім цывільным кіраваньнем; Зона В (прыкладна 61%) цалкам кантраляваная Ізраілем. Большасьць дзяржаваў сьвету называюць Заходні бераг з Усходнім Ерусалімам «акупаванымі Ізраілем тэрыторыямі». Ізраіль лічыць, што тэрыторыя ня ёсьць акупаванай, паколькі ня была адваяваная ў існай і прызнанай сувэрэннай дзяржавы, бо да Шасьцідзённай вайны Заходні бераг не знаходзіўся ў юрысдыкцыі ніякай законнай улады. У тэрміналёгіі ізраільскіх уладаў і іхніх хаўрусьнікаў гэтыя тэрыторыі характарызуюцца як «аспрэчваныя».
Квартэт па Блізкім Усходзе прапанаваў урэгуляваньне канфлікту шляхам стварэньня на Заходнім беразе і ў Сэктары Газа незалежнай Палестынскай дзяржавы. Аднак паколькі першыя патрабаваньні дарожнай мапы — спыненьне атакаў на Ізраіль і зьняцьце ў адказ вартавых пастоў Ізраілем — не былі выкананыя, перамовы па іншых спрэчных пытаньнях так і не пачаліся.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Domb, Fania International Law and Armed Conflict: Exploring the Faultlines. — Martinus Nijhoff Publishers, 2007. — С. 511. — ISBN 9004154280
- ↑ Legal Consequences of the Construction of a Wall in the Occupied Palestinian Territory, Advisory Opinion, I. C. J. Reports. — International Court of Justice, 2004. — С. 136. — ISBN 92-1-070993-4
- ↑ The Making of Transjordan (анг.) History Праверана 6 чэрвеня 2018 г. Архіўная копія ад 29 лістапада 2017 г.
- ↑ West Bank (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 13 лютага 2026 г.