Ерыхон
| Ерыхон أريحا | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Палестынская аўтаномія |
|---|---|
| Правінцыя | Ерыхон |
| Дата заснаваньня | каля XCVI стагодзьдзе да н. э. |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Мэр | Хасан Салех |
| Геаграфія | |
| Плошча | 58,7 км² |
| Вышыня НУМ | −275 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 31°51′ пн. ш. 35°27′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 20 416 чал. (2006)[1] |
| Афіцыйная мова | арабская мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 02 |
| Сайт | jericho-city.org |
| Ерыхон на мапе Палестынскай аўтаноміі Ерыхон | |
| Артыкул па |
| гісторыі Палестыны |
|---|
| Дагістарычнасьць |
| Старажытнасьць |
| Клясычнасьць |
| Ісламская ўлада |
| Сучаснасьць |
Ерыхо́н (па-габрэйску: יריחו, па-арабску: أريحا) — горад у Палестыне, разьмешчаны на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Горад узьнік ля ракі Ярдан за 22 км на паўночны ўсход ад Ерусаліму яшчэ ў нэалітычны пэрыяд на ўрадлівай раўніне. Гэта быў сталічны горад Ханаану, умацаваны шырокай сьцяной, які ляжаў на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў[2].
Ерыхон першым падвергся нападу габрэяў пры іхным уварваньні ў Палестыну, і непрыступныя ягоныя сьцены, паводле біблейскага паданьня, самі рассыпаліся ад гукаў сьвятых трубаў. Адсюль пайшоў выраз «ерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існаваньня Ерыхон неаднаразова разбураўся й аднаўляўся. Яго разбуралі ня толькі ізраільцяне, але й асырыйцы, бабілёнскі цар Навухаданосар II, пэрсы й іншыя народы. Калі Юдэя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, Ерыхон яшчэ лічыўся ў ліку ейных галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панаваньня Бізантыі зь цягам часу горад прыйшоў у заняпад і ў рэшце рэшт на ягоным месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха[2].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Projected Mid -Year Population for Jericho Governorate by Locality 2004—2006. Palestinian Central Bureau of Statistics (PCBS).
- 1 2 Скарына Ф.: Творы… 1990. С. 152.