Перайсьці да зьместу

Хан Юніс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хан-Юнэс»)
Хан Юніс
Дата заснаваньня: 1389
Краіна: Дзяржава Палестына
Насельніцтва:
  • 142 637 чал. (2007)
Геаграфічныя каардынаты: 31°20′38.00″ пн. ш. 34°18′9.00″ у. д. / 31.3438889° пн. ш. 34.3025° у. д. / 31.3438889; 34.3025Каардынаты: 31°20′38.00″ пн. ш. 34°18′9.00″ у. д. / 31.3438889° пн. ш. 34.3025° у. д. / 31.3438889; 34.3025
Хан Юніс на мапе Палестынскай аўтаноміі
Хан Юніс
Хан Юніс
Хан Юніс
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.khanyounis.mun.ps

Хан Юніс або Хан Юнэс (па-арабску: خان يونس‎) — места ў Сэктары Газы, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай мугафазы. Насельніцтва — 205 125 чал. (2017).

Да XIV стагодзьдзя на гэтым месцы існавала вёска з назвай Салкаг. Дзеля абароны караванаў у 1387—1388 роках эмір Юнус ан-Нурузі збудаваў тут караван-сарай; ад яго ж растучае паселішча атрымала назву.

У 1516 року тут адбылася бітва(d) між эгіпецкімі мамлюкамі і асманамі, пасьля чаго тэрыторыя ўвайшла ў склад іхняй імпэрыі.

У канцы XIX стагодзьдзя Хан Юніс быў другім паводле велічыні мястэчкам Сэктару Газы пасьля самой Газы. Паводле перапісу 1922 року тут пражывала 3890 жыхароў (3866 мусульманаў, 23 хрысьціяніны і адзін жыд), а ў 1931 насельніцтва зьменшылася да 3811 чалавек (3767 мусульманаў, 41 хрысьціянін і тры жыды). У 1938 року мешкалі 4379 чалавек (у тым ліку тры жыды), у 1945 — 11 220 (11 180 мусульманаў і 40 хрысьціянаў).

Уночы 31 жніўня 1955 року ізраільскія дэсантнікі атакавалі форт Тэгарт, адкуль адбываліся напады на ізраільцянаў. Былі зьнішчаныя паліцэйская станцыя, аўтамабільная запраўка і некалькі будынкаў, загінулі 72 эгіпецкія жаўнеры. Пасьля гэтага Гамаль Абдул Насэр быў вымушаны спыніць баявыя дзеяньні фідаяў супраць Ізраілю.

У часе Суэцкай вайны Хан Юніс быў адзіным месцам Сэктару Газы, дзе эгіпецкая армія спрабавала аказаць хоць які супраціў ізраільскаму ўварваньню, але ў выніку быў здадзены 3 лістапада 1956 року. Пасьля гэтага жыды ўчынілі разаніну цывільных асобаў(d), колькасьць ахвяраў якой паводле розных ацэнак сягае 275 чалавек.

Пасьля 1959 Хан Юніс ненадоўга ўвайшоў у склад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі, пасьля зьнікненьня якой трапіў пад эгіпецкую вайсковую акупацыю.

У часе Шасьцідзённай вайны 1967 року Ізраіль зноў акупаваў места. Па выніках пагадненьняў у Осьлё 1993—1995 рокаў большасьць Сэктару Газы, і Хан Юніс у тым ліку, перайшлі пад кіраўніцтва Палестынскай аўтаноміі. У 2007 року кантроль у Сэктары Газы захапіла тэрарыстычная арганізацыя Хамас.

У 2023 року Ізраіль у адказ на ўварваньне Хамасу распачаў наступ у Сэктары Газы. Пасьля некалькіх авіяўдараў па Хан Юнісе ізраільскае войска спрабавала ў сьнежні 2023 захапіць места, ды празь некалькі месяцаў аблогі адышло. У канцы ліпеня 2024 року пачалася новая спроба захопу(d).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]