Перайсьці да зьместу

Кляпінічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляпінічы (Круглянскі раён)»)
Кляпінічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Круглянскі
Сельсавет Комсеніцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°07′24″ пн. ш. 29°54′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 142 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2234
Паштовы індэкс 213184
Нумарны знак 6
Кляпінічы на мапе Беларусі ±
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы
Кляпінічы

Кляпі́нічы[1]вёска ў Комсеніцкім сельсавеце Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці.

  • 2010 год — 142 чалавекі
  • 1999 год — 184 чалавекі

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2000 годзе ў в. Кляпінічы пачаў працаваць зернесушыльны комплекс М-819, дзе зерне сушыць газ, які бесьперапынна паступае па трубаправодзе.[2]

На тэрыторыі вёскі знаходзіцца Дом культуры.

Ураджэнцы і жыхары вёскі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Зьміцер Грушэцкі — унтэр-афіцэр, ваяваў на лінкары «Андрей Первозванный». Памер пад час Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гадоў ад тубэркулёзу 6 лютага 1916 году ў Гельсінфорскім марскім шпіталі. Пахаваны на праваслаўных могілках базы Балтыйскага флёту ў порце Гельсінфорс, Фінляндыя.[3]
  • Нікіфар Кротаў (упісаны ў «Беларускі Мэмарыял») — нарадзіўся ў 1894 г., в. Кляпінічы, беларус; загадчык, няпоўная сярэдняя школа. Пражываў: Магілёўская воб., Круглянскі р-н, в. Кляпінічы. Арыштаваны 13 лістапада 1937 г. Прыгавораны: судзебны орган 17 лістапада 1937 г., абв.: 68 — Шпіянаж. Прыгавор: ВМН. Расстраляны 20 сьнежня 1937 г. Рэабілітаваны 17 траўня 1958 г. Ваенным трыбуналам БВА.[4]
  • Мікалай Кротаў – сябра Беларускай моладзевай грамадзкай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. 20 лютага 2010 г., разам з суседам М. С. Каралёвым, выратавалі на пажары аднавяскоўца-пэнсіянэра інваліда II групы.[5]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 220
  2. Эканоміка Магілёўшчыны (рас.) Магілёўскі раен Праверана 23 лютага 2011 г.
  3. XX век (рас.) Боевые действия. Nekropolvmf.ru. Праверана 23 лютага 2011 г.
  4. Кротов Никифор Дмитриевич (рас.) Списки жертв Праверана 23 лютага 2011 г.
  5. Ілона Іванова (24 лютага 2010) Новости Общества РОЗГАЛАС. news.21.by. Праверана 22 лютага 2010 г.