Перайсьці да зьместу

Васіль Грушэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Васіль Грушэцкі (Васілій Фёдаравіч Грушэцкі) — стацкі саветнік у г. Магілёве, прафэсар, настаўнік 1-й Варшаўскай расейскай гімназіі, аўтар падручнікаў[1].

Васіль Грушэцкі быў жанаты на дачцэ польскага паўстанца. У 1850-х гг. быў стацкім саветнікам у г. Магілёве.

У 1860-х гг. пераяжджае ў Варшаву, дзе працуе настаўнікам 1-й Варшаўскай расейскай гімназіі.

  1. Ніна — скончыла Магілёўскую жаночую гімназію ў 1889 г. Муж — Канстанцін Атрыганьеў, паручык 162-га пяхотнага Ахалцыскага палку, удзельнік расейска-японской вайны. Затым — палкоўнік, камандзір 106-га пяхотнага Ўфімскага палку[2], сканаў ад ран у нямецкім палоне ў сакавіку 1915 г. Дзеці ад шлюбу: Ася, Нонна, Зоя, Георгій.
  2. Барыс — у сьпісе афіцэраў РІА на 1909 г. — капітан 162-га пяхотнага Ахалцыскага палку. У пэрыяд 1910—1913 гг. застрэліўся. Полк на той момант квартыраваў у Казані. Абставіны і падрабязнасьці самагубства невядомы.
  3. Вадзім.
  4. Аляксей — па сканчэньні Магілёўскай мужчынскай гімназіі ў 1897 г. паступіў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт. Сябра РСДРП. За актыўную рэвалюцыйную дзейнасьць арыштаваны ў 1905 г. Пасьля году зьняволяньня, у 1907 г. адпушчаны пад паручыцельства мужа старэйшай сястры падпалкоўніка Атрыганьева К. П. Ад рэвалюцыйнай дзейнасьці адышоў. Залічаны вольнапрызначаным у 162-й пяхотны Ахалцыскі полк. Пасьля скончыў Юр’еўскі (Дерптскі) унівэрсытэт[3]. Адвакат. Жыў да 1922 г. ў Харкаве. Жонка — Янчэўская Марыя. З 1923 г. працаваў у Маскве па пратэкцыі былых таварышоў па партыі.
  5. Вера — у шлюбе Нікіціна
  6. N

Падручнікі, выдадзеныя Васілём Грушэцкім

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Первоначальное знакомство с русским языком для польских детей». Варшава,1867 г.;
  • «Изборник как пособие при практическом изучении русского языка». Варшава, 1868 г.;
  • «Русская и церковно-славянская грамота со статьями для чтения». Варшава, 1870 г.[1].
  1. ^ а б Теплов (2008-02-20) Грушецкие. Центр Генеалогических Исследований. Праверана 19 лістапада 2010 г.
  2. ^ Отрыганьев Константин Прокофьевич Праверана 19 лістапада 2010 г.
  3. ^ Теплов Памятные книжки и адрес-календари губерний Праверана 19 лістапада 2010 г.