Гербы былых югаслаўскіх рэспублік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гербы былі ў кожнай з 6 югаслаўскіх рэспублік. Герб зьяўляўся ў якасьці сымбаля дзяржаўнай улады на дакумэнтах рэспубліканскага ўзроўню, напрыклад на дакумэнтах рэспубліканскіх установаў, на вадзяных знаках.

Так выглядалі гербы шасьці рэспублік СФРЮ:

Coat of Arms of the Socialist Republic of Bosnia and Herzegovina.svg
СР Босьнія і Герцагавіна
Coat of arms of Montenegro (1945–1993).svg
СР Чарнагорыя
Coat of Arms of the Socialist Republic of Croatia.svg
СР Харватыя
Coat of arms of Macedonia (1946–2009).svg
СР Македонія
Coat of Arms of the Socialist Republic of Slovenia.svg
СР Славенія
Coat of arms of Serbia (1947–2004).svg
СР Сэрбія

Гэтыя гербы спалучалі элемэнты гістарычных гербаў са знакамі новай сацыялістычнай палітычнай сыстэмы (нацыянальныя эмблемы на гербах Сэрбскай і Харвацкай сацыялістычных рэспублік). Славенская гара Трыглаў была сымбалем Славенскага Вызваленчага фронту падчас Другой сусьветнай вайны. У тых выпадках, дзе старыя эмблемы палічылі непадыходнымі, іх замянілі на неафіцыйныя нацыянальныя сымбалі: выява гары Лоўчэн з маўзалеем Пятра II Пятровіча для Чарнагорыі і трубы для Босьніі і Гэрцагавіны.

Рэспубліка Македонія і ў цяперашні час працягвае выкарыстоўваць герб часоў СФРЮ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гербы былых югаслаўскіх рэспубліксховішча мультымэдыйных матэрыялаў