Лютэранскі збор (Гайцюнішкі)
Капліца | |
Лютэранскі збор
| |
Рэшткі капліцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гайцюнішкі |
Каардынаты | 54°15′15.27″ пн. ш. 25°26′28.97″ у. д. / 54.2542417° пн. ш. 25.4413806° у. д.Каардынаты: 54°15′15.27″ пн. ш. 25°26′28.97″ у. д. / 54.2542417° пн. ш. 25.4413806° у. д. |
Тып будынка | Капліца-пахавальня |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнэсанс[1][2] або барока[3] |
Заснавальнік | Зузана Нонхарт |
Будаваньне | 1613—1633 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 412Г000128 |
Стан | руіны |
Лютэранскі збор | |
Лютэранскі збор на Вікісховішчы |
Каплі́ца-пахава́льня Но́нхартаў — колішні лютэранскі збор у паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі (Вярэнаўскі раён Гарадзенскай вобласьці Беларусі). Помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаўніцтва цаглянага збору для лютэранскай парафіі пачаў у 1613 року уладальнік Гайцюнішак Пётар Нонхарт. Пра набажэнствы ў храме вядома прынамсі з 1624 року, калі тут адбылося пахаваньне Альжбэты Нарушэвіч[4]. Дабудаваны фундацыяй сёстраў-дачок Пятра Нонхарта ў 1633 року.
Збор доўгі час меў асобнага пастара, ці скарбніка. У XIX стагодзьдзі быў філіяй Віленскай лютэранскай парафіі[3].
Стаў сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазьней Шротэраў ды іншых пратэстанцкіх уладальнікаў Гайцюнішак (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн-Сакены)[3].
Разбураны за савецкім часам, калі ў доме-крэпасьці дзейнічала школа мэханізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоваў[3]. Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сьценаў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прастакутны ў пляне будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб’ём быў накрыты вальмавым дахам. Сьцены прарэзаныя лучковымі ваконнымі праёмамі, завершаныя шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваныя магутнымі кантрафорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад ня меў шчыту, а над уваходам узвышалася вежачка-сыгнатурка. Тарэц алтарнай апсыды быў завершаны трыкутным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр’еры асноўны аб’ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі. У сутарэньнях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасьць мелі алтар і казальніца XVII стагодзьдзя[3].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Капліца-пахавальня, 1900-я, фота Яна Балзункевіча
-
Капліца-пахавальня, 1920-я, фота Яна Булгака
-
Капліца-пахавальня, 1930-я
-
Капліца-пахавальня, 1934
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986.
- ^ Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча / Кулагін А. М., Герасімовіч У. А.. — Мн.: Ураджай, 2001. — 184 с. — ISBN 978-985-04-0399-5
- ^ а б в г д Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- ^ Леанід Лаўрэш. Гайцюнішкі // Маладосць. — 2013. — № 2. — С. 114—118.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000128 |