Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову
Скарачэньні: ВП:ПУН ВП:УН |
---|
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
У 2009 годзе Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія» быў распрацаваны Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі ТКП 177-2009 «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову» (аўтар В.П. Лемцюгова). Ён быў зацьверджаны загадам Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь ад 17.03.2009 г. № 57 і 1 траўня 2009 году ўведзены ва ўжываньне.
Тэхнічны кодэкс устанаўлівае асноўныя спосабы і правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны. Патрабаваньні дадзенага тэхнічнага кодэксу абавязковыя для арганізацыяў Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, якія выконваюць работы ў галіне геаграфічных назваў (ТКП 177-2009, с. 1, п. 1 «Вобласьць прымяненьня»).
Згодна зь ім усе назвы Ўкраіны павінны трансьлітаравацца на беларускую мову з украінскай мовы з улікам украінскага вымаўленьня.
Правіла
[рэдагаваць крыніцу]З мэтай зрабіць найменьне артыкулаў больш лягічным і пасьлядоўным пра геаграфічныя і іншыя аб’екты і зьявы, якія разьмешчаныя на тэрыторыі сучаснай Украіны, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць у беларускай мове назвы для геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны згодна зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем («традыцыйныя формы назваў»). Пры гэтым усе назвы павінны адпавядаць артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году).
Да беларускіх традыцыйных назваў Украіны належаць назвы геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны, якія былі атрыманыя ў выніку натуральнай трансфармацыі гэтых назваў згодна з жывой беларускай традыцыйнай тапанімічнай практыкай. Ва ўкраінскай мове існуе шэраг геаграфічных назваў, якія працяглы час ужываліся ў беларускай картаграфіі, энцыкляпэдычных, навуковых, краязнаўчых і іншых крыніцах, вартых даверу і традыцыйна замацаваліся ў адметнай форме і таму могуць лічыцца часткай моўнай традыцыі.
Назва артыкула пра новы геаграфічны ці іншы аб’ект ці зьяву Ўкраіны абіраецца ў адпаведнасьці зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем у выпадку, калі ўжо раней існаваў такі аб’ект ці зьява з такой жа назвай.
У выпадку, калі аб’ект ці зьява яшчэ ніколі не існавалі з такой жа назвай, то назва артыкула пра такі аб’ект ці зьяву абіраецца толькі ў выніку дасягненьня кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня. Прыклад: горад Дніпро (асноўная назва), пры гэтым назва Дняпро для гэтага гораду зьяўляецца альтэрнатыўнай. Прыметнікі ад гэтай назвы: Дніпроўскі раён (асноўная назва) і Дняпроўскі раён (альтэрнатыўная назва); Дніпроўскі мэтрапалітэн (асноўная назва) і Дняпроўскі мэтрапалітэн (альтэрнатыўная назва).
Параўнальная табліца
[рэдагаваць крыніцу]Апісаньне | Першы варыянт (традыцыйная форма) | Другі варыянт (паводле тэхнічнага кодэксу) | Назва па-ўкраінску |
---|---|---|---|
Адм.-тэр. адзінка | Данецкая вобласьць | Данэцкая вобласьць | Донецька область |
Адм.-тэр. адзінка | Днепрапятроўская вобласьць | Дніпрапэтроўская вобласьць | Дніпропетровська область |
Адм.-тэр. адзінка | Кіеўская вобласьць | Кыіўская вобласьць | Київська область |
Адм.-тэр. адзінка | Менскі раён | Мэнскі раён | Менський район |
Адм.-тэр. адзінка | Мікалаеўская вобласьць | Мыкалаіўская вобласьць | Миколаївська область |
Адм.-тэр. адзінка | Ровенская вобласьць | Рыўнэнская вобласьць | Рівненська область |
Адм.-тэр. адзінка | Хмяльніцкая вобласьць | Хмэльныцкая вобласьць | Хмельницька область |
Адм.-тэр. адзінка | Чарнавіцкая вобласьць | Чэрнівэцкая вобласьць | Чернівецька область |
Мора | Азоўскае мора | Азоўскэ мора | Азовське море |
Мора | Чорнае мора | Чорнэ мора | Чорне море |
Музэй | Днепрапятроўскі нацыянальны гістарычны музэй | Дніпрапэтроўскі нацыянальны гістарычны музэй | Дніпропетровський національний історичний музей |
Мэтрапалітэн | Кіеўскі мэтрапалітэн | Кыіўскі мэтрапалітэн | Київський метрополітен |
Населены пункт | Андрэеўка | Андрыіўка | Андріївка |
Населены пункт | Верхнедняпроўск | Вэрхнедніпроўск | Верхньодніпровськ |
Населены пункт | Віньніца | Вінныця | Вінниця |
Населены пункт | Вішнёвае | Вышнэвэ | Вишневе |
Населены пункт | Высакапольле | Высакапільля | Високопілля |
Населены пункт | Глухаў | Глухіў | Глухів |
Населены пункт | Данецк | Данэцк | Донецьк |
Населены пункт | Дзябальцава | Дэбальцэвэ | Дебальцеве |
Населены пункт | Днепрадзяржынск | Дніпрадзэржынск | Дніпродзержинськ |
Населены пункт | Днепрапятроўск | Дніпрапэтроўск | Дніпропетровськ |
Населены пункт | Запарожжа | Запарыжжа | Запоріжжя |
Населены пункт | Івана-Франкоўск | Івана-Франкіўск | Івано-Франківськ |
Населены пункт | Кіеў | Кыіў | Київ |
Населены пункт | Крывы Рог | Крывы Рыг | Кривий Ріг |
Населены пункт | Кудзіеўцы | Кудзііўці | Кудіїці |
Населены пункт | Львоў | Львіў | Львів |
Населены пункт | Магілёў-Падольскі | Магыліў-Падзільскы | Могилів-Подільський |
Населены пункт | Макееўка | Макііўка | Макіївка |
Населены пункт | Марыюпаль | Марыўпаль | Маріуполь |
Населены пункт | Мена | Мэна | Мена |
Населены пункт | Мікалаеў | Мыкалаіў | Миколаїв |
Населены пункт | Мірнае | Мырнэ | Мирне |
Населены пункт | Паўднёвае[1][2] | Южнэ | Южне |
Населены пункт | Прыпяць | Прып’яць | Прип’яць |
Населены пункт | Ракітнае | Ракытнэ | Рокитне |
Населены пункт | Роўна | Рыўнэ | Рівне |
Населены пункт | Сафіеўка | Сафііўка | Софіївка |
Населены пункт | Севераданецк[a] | Севераданэцк | Сєвєродонецьк |
Населены пункт | Уладзімерац | Валадымырэц | Володимирець |
Населены пункт | Харкаў | Харкіў | Харків |
Населены пункт | Чарнаўцы | Чэрніўці | Чернівці |
Населены пункт | Чарнігаў | Чэрнігіў | Чернігів |
Прозьвішча | Шаўчэнка | Шэўчэнка | Шевченко |
Рака | Дняпро | Дніпро | Дніпро |
Рака | Мена | Мэна | Мена |
Стадыён[b] | Арэна Львоў | Арэна Львіў | Арена Львів |
Стадыён | Чарнігаў-Арэна | Чэрнігіў-Арэна | Чернігів-Арена |
Унівэрсытэт | Чарнавіцкі нацыянальны ўнівэрсытэт | Чэрнівэцкі нацыянальны ўнівэрсытэт | Чернівецький національний університет |
Футбольны клюб[c] | Ільлічаўка | Ільлічіўка | Іллічівка |
Футбольны клюб | Львоў | Львіў | Львів |
Футбольны клюб | Марыюпаль | Марыўпаль | Маріуполь |
Футбольны клюб | Чарнігаў | Чэрнігіў | Чернігів |
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]- ^ Этымалягічна назва Севераданецк паходзіць ад назвы ракі Северскі Данец, якая ў сваю чаргу атаясамліваецца з назвай гістарычнага рэгіёну Севершчына. У сувязі з тым, што населены пункт узьнік ужо ў савецкія часы, то часам сустракаецца і форма Паўночнадане́цк[3][4][5][6][7][8][9] — пераклад на беларускую мову з расейскай мовы праз украінскую мову назвы Севераданецк (рас. Северодонецк).
- ^ Звычайна стадыён называюць у гонар футбольнага клюба, населенага пункту ці спонсара, таму іх назвы павінны супадаць.
- ^ Звычайна футбольны клюб называюць у гонар населенага пункту ці ракі, таму іх назвы павінны супадаць.
Крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6 С. 147
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 С. 350
- ^ АБСЕ апублікавала здымак расейскай радыёэлектроннай зброі на Данбасе / Белсат, 04.04.2019
- ^ Беларуская гуманітарная місія ва Украіне працягваецца / Белтэлерадыёкампанія, 13.06.2018
- ^ Беларуская гуманітарная дапамога дастаўлена ва Украіну / Белтэлерадыёкампанія, 12.06.2017
- ^ Казуістычная матэматыка ліфта / Звязда, 01.03.2016
- ^ Замежны капітал сыходзіць з Беларусі / Хартыя’97, 04.03.2015
- ^ Луцэнка: «Сям'я Януковіча» кантралюе ўсю міліцыю на Усходзе / Наша Ніва, 14.04.2014
- ^ Карэспандэнт: «Хуткія» выяжджалі з Ізварына адна за адной / Радыё Свабода, 01.07.2014