Перайсьці да зьместу

Восава (Мядзельскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 20:34, 16 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Восава
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Княгінінскі
Насельніцтва: 414 (1997)
Колькасьць двароў: 169
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222378

Восава — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.

Гісторыя

На 1 студзеня 1997 году вёска налічвала 169 двароў і 414 жыхароў.

Інфраструктура

У вёсцы разьмяшчаюцца праўленьне калгасу, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банка, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая фэрма, ААТ «Газсервіс», прыватная крама.

Ушанаваньне памяці

У 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абэліск на ўшанаваньне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржана, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.