Перайсьці да зьместу

Бярозкі (Брагінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярозкі
лац. Biarozki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Брагінскі
Сельсавет Новаялчанскі
Дата заснаваньня перад 1596 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°28′07″ пн. ш. 30°32′33″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2344
Паштовы індэкс 247627
СААТА 3203843006
Нумарны знак 3
Бярозкі на мапе Беларусі ±
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі
Бярозкі

Бяро́зкі[2]. — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету.

За 42 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 3 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручЧарнігаў[a]), 161 км ад Гомеля.

Водная сыстэма

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

На ўсходзе возера Кулічоўка і пойма ракі Дняпро.

Транспартная сыстэма

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Побач аўтадарога Камарын — Брагін.

Пляноўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, да якой з захаду далучаецца ледзь выгнутая шыротная вуліца. Забудаваная драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

7 кастрычніка 1596 году складзены судовы дэкрэт, што да захаваньня панам Войцехам Сасьніцкім службаў у Ёлчы і Бярозках, нададзеных каралём у пажыцьцёвую пасэсію пану Івану Лобасу, мужу названай у крыніцы Тацяны Лобасавай. У 1614 годзе чарговы пасэсар Рыгор Зван, са згоды караля, саступіў Ёлчу і Бярозкі на тых жа ўмовах князю Сямёну Лышко (Лычко) і яго жонцы пані Катарыне Каменскай[4]. У Бярозках[b] на 1616 год было 3 службы, зь якіх штогод разам зьбіралася 22 злотых, 15 грошаў, жыта 4 з паловай бочкі, кожная па злотаму, разам складалі 4 злотыя, 15 грошаў; меўся млын.[5]. Паселішча месьцілася тады на землях Любецкага староства Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага.

Згодна з падатковым рэестрам 1628 году, што да маёнтку Ёлча і Бярозкі пана Яна Мікалая Яніцкага, з 12 аседлых дымоў скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 18 агароднікаў па паўтары злотыя, са сьвятара 6 злотых, з кола млыновага 3 злотыя[6]. Тая пасэсія была пацьверджана каралеўскім прывілеем ад 12 сакавіка 1631 году. Валодаў М. Яніцкі Бярозкамі і ў 1636 годзе[7].

Паводле тарыфу падымнага «dwoiego» Кіеўскага ваяводзтва 1640 году, з 78 дымоў сяла Ёлча і сяла Бярозкі пана Міхала Ясьлікоўскага, скарбніка чарнігаўскага, выбіралася 78 злотых[8].

14 сьнежня 1656 году каралеўскім прывілеем Ёлча і Бярозкі (Berezki) перададзеныя ў пажыцьцёвае валоданьне пану Лукашу Бялабжэскаму. 20 сакавіка 1659 году тыя ж добры пажыцьцёва падараваныя пану Юрыю Нячаю (Грузевічу[9]) і жонцы яго пані Даміцэлі з Хадыкаў. 22-м траўня 1660 году датаваны прывілей, якім пацьверджана пажыцьцёвае права на Ёлчу і Бярозкі сужэнства Лукаша і Ганны зь Сілічаў Бялабжэскіх. Але новымі каралеўскімі прывілеямі 1662, 1667, 1668 гадоў вёскі былі замацаваныя за панамі Нячаямі; адначасова скасаваныя ўсе папярэднія наданьні[10].

У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году засьведчана, што з 13 дымоў вёскі Бярозкі пана Нячая да скарбу выплачваліся 2 злотыя[11].

Згаданыя Бярозкі (Beruzki) ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1711 і 1714 гадоў. У 1734 годзе ў Бярозках налічвалася крыху больш за 20 двароў, зь якіх выплачваліся 2 злотыя і 11 з паловай грошаў[c][12]. Паводле тарыфа 1754 году, з 40 двароў[d] (×6 — каля 240 жыхароў) вёскі Бярозкі[e] «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 6 злотых, 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 25 злотых[13]. У апошніх двух выпадках прыналежнасьць паселішча пазначаная як спрэчная (in controverso). Але, нарэшце, уладальнік названы ў датаваным 15 лютага 1754 году запісе «wieczystego prawa darownego» на добры Ёлча, Бярозкі, Савічы, Грушна «і іншых», відавочна, прыналежных да Ёлчанскага ключа[f], ад падканцлера літоўскага графа Міхала Сапегі войскаму ашмянскаму пану Францішку Ракіцкаму, за подпісам вялікага канцлера літоўскага князя Міхала Чартарыйскага, замацаваным вялікай пячаткай[g][14].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Бярозкі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[15]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскі Бярозкі, Савічы, Галкі і іншыя былі ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі (відавочна, зноў жа застаўным правам[h]) ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[16]. Ад 27 жніўня 1799 году аднаасобным уладальнікам Ёлчанскага ключа (і Бярозкаў) стаў пан Людвік Ракіцкі[17].

Бярозкі і наваколлі на мапе Шубэрта-Тучкова з праўкамі 1860-х гг.

Паводле ведамасьці Ёлчанскай Сьвята-Міхайлаўскай царквы за 1818 год, прыналежнай да яе прыходу вёскай Бярозкі працягваў валодаць былы маршалак Менскай губэрні, стацкі саветнік пан Людвік Ракіцкі[18]. У 1850 годзе — уласнасьць паноў Прозараў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 253 жыхары вёскі Бярозкі зьяўляліся прыхаджанамі Ёлчанскай Сьвята-Міхайлаўскай царквы, 3 мужчыны і 3 жанчыны зь ліку жыхароў фальварку Бярозкі былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[19].

У парэформавы пэрыяд бярозкі адміністрацыйна належалі да Ёлчанской воласьці. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Бярозкі заставаліся ў прыходзе Ёлчанскай царквы[20]. На 1909 год у Бярозках налічвалася 77 двароў, 635 жыхароў[21].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Бярозкі ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[22].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Пасьля ўзьяднаньня з БССР, ад 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 году вёска — цэнтар Бярозкаўскага сельсавету Камарынскага раёну Рэчыцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году — Гомельскай акругі). У 1930 годзе арганізаваны калгас «Дняпроўскі араты», працавалі гамарня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у верасьні 1943 году нямецкія карнікі спалілі 140 двароў, забілі 21 жыхара. Вызвалена 24 верасьня 1943 году 15-м стралковым корпусам 13-й арміі Цэнтральнага фронту. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 68 жыхароў, памяць пра якія ўвекавечвае абэліск, пастаўлены ў 1968 годзе ў цэнтры вёскі.

У складзе саўгаса «Краснае» (цэнтар — вёска Краснае.

  • 1834 год — 56 двароў.
  • 1850 год — 271 жыхар.
  • 1897 год — 87 двароў, 618 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 635 жыхароў.
  • 1940 год — 180 двароў, 821 жыхар.
  • 1959 год — 655 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 87 двароў, 153 жыхары.
  1. Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[3]
  2. Назва паселішча запісаная тут публікатарамі па-рознаму — Bereszki, Bereczki.
  3. У крыніцы паведамляецца пра «puł ćwierci, puł szesnastki» дыму, які складаўся з 120 двароў (г. зн. каля 19), ды пра «астатнія халупы» (2-3, бо нават меней паўшаснаццаткі).
  4. Усяго ў паселішчы налічвалася «puł ćwierci dymu», а 1 дым у той час складалі 320 двароў.
  5. У гэтым выпадку назва пададзена ў малапазнавальным выглядзе — Berwiki. Але, як заўсёды, побач зь Ёлчай.
  6. Ёсьць згадка пра інвэнтар Ёлчанскага ключа 1771 году: APiJ. Sygn. 1. S. 1.
  7. Інакш кажучы, Бярозкі другой паловы XVIII ст. былі вёскай у складзе прыватнаўласніцкага маёнтку, а не дзяржаўнага, як тое паказана ў Вялікім гістарычным атлясе Беларусі: Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах: Т. 2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. С. 122, 191.
  8. Далейшы лёс паселішчаў паказвае, што яны, як і раней, былі ўласнасьцю паноў Ракіцкіх, пакуль не перайшлі да Прозараў.
  1. https://bragin.gov.by/ru/nivoiolchensky/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 71
  4. Руська (Волинська) метрика [Текст]: регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569-1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів ; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.] ; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 482; Кондратьєв І. Любецьке староство (XVІ — середина XVII ст.). — Чернігів: Видавець Лозовий В., 2014. С. 136 — 137, 151
  5. Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 301—302
  6. Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 394
  7. Źródła dziejowe. T. V. Lustracye królewszczyzn ziem ruskich Wołynia, Podola i Ukrainy z piérwszéj połowy XVII wieku. / Wydał Aleksander Jabłonowski. — Warszawa, 1877. S. 208
  8. Archiwum Państwowe w Krakowie. Archiwum Młynowskie Chodkiewiczów. Mikr. № J – 14970. Sygn. 404. S. 210
  9. Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa, 1915. T. XII. S. 76
  10. Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: APiJ). Sygn. 1. S. 202
  11. Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490
  12. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 22, 39, 40, 66, 75, 295
  13. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  14. АРіJ. Sygn. 1. S. 205
  15. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  16. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  17. Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917): биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Беларусь, 2016. С. 211
  18. НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40523. А. 41
  19. Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381адв., 706
  20. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 75
  21. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 8
  22. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0