Аляксандраўка (Брагінскі раён)
Выгляд
| Аляксандраўка | |
| Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Брагінскі |
| Сельсавет: | Новаялчанскі |
| Насельніцтва: | 14 (2004) |
| Тэлефонны код: | +375 2344 |
| Аўтамабільны код: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°27′ пн. ш. 30°29′ у. д.HGЯO |
Аляксандраўка на мапе Беларусі Аляксандраўка | |
Алякса́ндраўка — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Аляксандраўка ўваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету. Насельніцтва 14 чал. (2004).
Знаходзіцца за 45 км ад Брагіна і за 4 км ад чыгуначнай станцыі Новая Ялча на лініі Оўруч — Палтава, за 164 км ад Гомлю, каля аўтадарогі Камарын — Брагін.
На поўдні і захадзе ад вёскі сетка мэліярацыйных каналаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніцаў вёска вядомая з XIX ст. як слабада ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы 10 жылых хат (2004). Плянаваньне складаецца з кароткай, просталінейнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.