Перайсьці да зьместу

Асарэвічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асарэвічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Брагінскі
Сельсавет Новаялчанскі
Дата заснаваньня перад 1571 годам
Часавы пас
Каардынаты 51°36′33″ пн. ш. 30°29′36″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 302 чал. (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2344
Паштовы індэкс 247662
СААТА 3203843002
Нумарны знак 3
Асарэвічы на мапе Беларусі ±
Асарэвічы
Асарэвічы
Асарэвічы
Асарэвічы
Асарэвічы
Асарэвічы

Асарэ́вічы[1]вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавету.

За 38 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 14 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі ОўручЧарнігаў), 168 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Глушэц, Перка, Жылічы, Асарэвічы, Лоеў, Мохаў у рэестры 1571 г.

У пісьмовых крыніцах найраней сяло Асарэвічы (Esurzyowicz) згаданае ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году[a] як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Кароны Польскай. Тады ў ім было 4 дымы (×6 — каля 24 жыхароў)[3].

У візыце Брагінскага ўніяцкага дэканату на 22 студзеня 1740 году засьведчана, што жыхары 25 двароў у Асарэвічах былі прыхаджанамі Грушнаўскай Сьвята-Пакроўскай царквы[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вяльле — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[5]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Асарэвічы ў складзе Лоеўскіх добраў належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[6]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Асарэвічы ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

  • 2019 год — 147 двароў, 302 жыхары[8]
  1. Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 68 — 69
  3. Центральний державний історичний архів України в м. Києві. Ф. 44. Оп. 1. Спр. 1. А. 473зв.; Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 30
  4. Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. Ф. 233. Спр. 19. А. 762, 764
  5. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  6. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 70
  7. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
  8. Новаялчанскі сельсавет