Бэры-Сэнт-Эдмундс
| Бэры-Сэнт-Эдмундс | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Вялікабрытанія |
|---|---|
| Часавы пас | UTC+0 |
| Каардынаты | 52°14′48″ пн. ш. 0°42′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 01284 |
| Бэры-Сэнт-Эдмундс на мапе Вялікабрытаніі Бэры-Сэнт-Эдмундс | |
Бэры-Сэнт-Эдмундс (па-ангельску: Bury St Edmunds) — гістарычнае мястэчка і катэдральны горад у графстве Сафалк у Ангельшчыне[2]. Абацтва Бэры-Сэнт-Эдмундс знаходзіцца недалёка ад цэнтра гораду.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зыгебэрт, кароль усходніх англаў, заснаваў тут каля 633 году манастыр, які ў 903 годзе стаў месцам пахаваньня караля Эдмунда-пакутніка, які быў забіты датчанамі ў 869 годзе, і большую частку сваёй раньняй славы абавязаны знаходжаньню сьвятыных парэшткаў караля-пакутніка. Горад вырас вакол абацтва Бэры-Сэнт-Эдмундс, якое здаўна ёсьць месцам паломніцтва. Да 925 году слава сьвятога Эдмунда распаўсюдзілася вельмі далёка, таму і назва гораду была зьменена на сучасную.
У 942 ці 945 годзе кароль Эдмунд I надаў абату і манастыру юрысдыкцыю над усім горадам, вольным ад усіх сьвецкіх службаў. У 1020 годзе Канут Вялікі вызваліў горад ад эпіскапскага кантролю. У 1020 годзе манастыр быў разбураны, а сьвецкія сьвятары былі выгнаны, аднак, тутака быў пабудаванае бэнэдыктынскае абацтва на месцы пахаваньня сьвятога Эдмунда[3]. 18 сакавіка 1190 году праз два дні пасьля больш вядомага зьбіцьця габрэяў у Кліфардзкай вежы ў Ёрку, жыхары Бэры-Сэнт-Эдмундса забілі 57 габрэяў[4][5]. Пазьней у тым самым годзе абат Самсон Тотынгтанскі пасьпяхова зьвярнуўся да караля Рычарда I з просьбай дазволіць выселіць астатніх габрэйскіх жыхароў гораду[6].
У 1214 годзе, як мяркуецца, магнаты Ангельшчыны сустрэліся ў абацкай царкве і пакляліся прымусіць караля Яана Безьзямельнага прыняць хартыю свабодаў, дакумэнт, які паўплываў на стварэньне Вялікай хартыі вольнасьцяў[3], копія якой была выстаўлена ў гарадзкой катэдры падчас сьвяткаваньня 2014 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Parish Profiles // 2021 United Kingdom census — Office for National Statistics.
- ↑ OS Explorer map 211: Bury St.Edmunds and Stowmarket. Ordnance Survey – Southampton A2 edition. 2008. — ISBN 978-0319240519
- 1 2 Encyclopædia Britannica Eleventh Edition. 4. — С. 868.
- ↑ Richardson, Douglas, Magna Carta Ancestry, Baltimore, Md., 2005. — С. 297.
- ↑ Hillaby, Joe (2003). «Jewish Colonisation in the Twelfth Century» in The Jews in Medieval Britain: Historical, Literary, and Archaeological Perspectives, ed. Patricia Skinner. — С. 31.
- ↑ Jocelin of Brakelond, Chronicle of the Abbey of Bury St Edmunds, trans. Diana Greenway and Jane Sayers (Oxford: Oxford Univ. Press, 1989).