Перайсьці да зьместу

Аляксей Рубцоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Рубцоў
Дата нараджэньня 6 траўня 1923(1923-05-06)
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 10 ліпеня 1963(1963-07-10) (40 гадоў)
Месца сьмерці Берасьце
Месца пахаваньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак крытык, літаратуразнаўца
Навуковая сфэра літаратуразнаўства
Месца працы Берасьцейскі пэдагагічны інстытут
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук (1954), дацэнт (1960)

Аляксей Барысавіч Рубцоў (6 траўня 1923, Менск — 10 ліпеня 1963, Берасьце) — крытык, літаратуразнаўца, выкладчык катэдры расейскай і замежнай літаратуры Берасьцейскага пэдінстытута. Кандыдат філялягічных навук (1954), дацэнт (1960).

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Скончыў сярэднюю школу ў Менску. Удзельнік нямецка-савецкай вайны. Скончыў філялягічнае аддзяленьне БДУ (1949). Выкладаў у Бабруйскім настаўніцкім інстытуце (19491954). З 1954 — выкладчык, загадчык катэдры расейскае літаратуры Берасьцейскага пэдінстытуту.

Тэмай сваёй кандыдацкай дысэртацыі ён абраў творчасьць беларускага пісьменьніка Кандрата Крапівы: «Драматургия Кондрата Крапивы» (1952).

У друку пачаў выступаць з 1949. Дасьледаваў расейскую драматургію канцы XIX — пач. XX стагодзьдзя. Аўтар кніг «Из истории русской драматургии конца XIX — начала XX века» (ч. 1 — 1960, ч. 2 — 1962), «Драматургия Александра Блока» (1968), у якіх прасочваецца станаўленьне й разьвіцьцё драматургічных талентаў расейскіх пісьменьнікаў на пераломе стагодзьдзяў. Быў актыўным сябрам Берасьцейскага літаратурнага аб’яднаньня.

Пахаваны на Трышынскіх могілках у Берасьці[1]. На магіле ўстаноўлены бюст.

  • Рубцоў Аляксей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 159. — 480 с ISBN 5-85700-168-4