Вольга Бельская
Вольга Бельская | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 кастрычніка 1979 (43 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Берасьце, Беларусь |
Адукацыя | Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна |
Месца вучобы | |
Занятак | малярка |
Жанры | жывапіс і графіка[d] |
Вольга Іванаўна Бельская (нарадзілася 6 кастрычніка 1979 году, Берасьце) — беларуская мастачка.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1997 годзе скончыла берасьцейскую школу №10 з мастацка-архітэктурным ухілам. У 2002 годзе скончыла Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя А. С. Пушкіна, спэцыялізацыя: народныя мастацкія промыслы. З 2006 году публікуе работы ў віртуальных галерэях. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расеі, Чэхіі, Ізраілю.
Пэрсанальныя выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2008 — «Хранительница Часиков». Галерэя «Librex», Опава, Чэхія.
- 2007 — Вольга Бельская. «Galerie Hlucin», горад Глучын, Чэхія.
- 1997 — «Графіка». Берасьце.
Конкурсы, прызы, прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2007 — пераможца конкурса графікі «БУКВАрь». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»;
- 2007 — пераможца мастацка-паэтычнага конкурса «Ілюстрацыя». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»;
- 2007 — ляўрэат прэміі «GOLDEN ARIFIS». Электронны арт-часопіс «ARIFIS»;
- 2006 — галоўны прыз «Экспрэс-конкурс: Крыш». Арт-сайт «Иероглиф»;
- 2006 — віртуальная грамата «Экспрэс-конкурс: Дыяганаль». Арт-сайт «Иероглиф».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Urbaník D. Umělci ze zahraničí vedle sebe // Opavsky denik. — 2008. — 9 září.
- «Ольга Бельская». Каталог. — Глучин: Galerie Hlucin, 2007. — 16 с.
- Гордеева Г. В Брестском парке // Брестский курьер. — 2000. — 5 июня.
- Собств. корр. Шерлок Холмс с дипломом // Брестский курьер. — 2000. — 23 окт.