Аляксандар Пякарскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксандар Антонавіч Пякарскі (30 траўня 1952, в. Буда, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларускі матэматык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1991), прафэсар (1993).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыў БДУ (1975). З 1982 году працаваў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце, з 2000 году працуе ў Беларускім тэхналягічным унівэрсытэце. Навуковыя працы па тэорыі функцыі рэчаіснай і комплекснай зьменных. Даказаў прамыя і адваротныя тэарэмы рацыянальнай апраксімацыі ў клясычных функцыянальных прасторах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пякарскі Аляксандр Антонавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.Т. 13. Мінск. 2001. С. 156.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.