Перайсьці да зьместу

Эдуард Мазько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Мазько
Дата нараджэньня 29 жніўня 1970(1970-08-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 чэрвеня 2011(2011-06-20) (40 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, паэт
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мазько.

Эдуа́рд Алякса́ндравіч Мазько́ (29 жніўня 1970, вёска Махро Янаўскага раёну — 20 чэрвеня 2011, Горадня) — беларускі гісторык, паэт. Кандыдат гістарычных навук (2003)[1].

Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у музэі Максіма Багдановіча, у 1990-я актыўна друкаваў вершы, уваходзіў у верш-гурт «Дыяген» — суполку гарадзенскіх паэтаў.

Выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы сацыялёгію культуры, культуралёгію.

У 2003 абараніў кандыдацкую дысэртацыю пра Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю ў міжваенны час, працаваў над доктарскай дысэртацыяй, прысьвечанай беларускай народнай культуры[2].

20 чэрвеня 2011 заўчасна памёр.

  1. ^ Анатоль Брусевіч. (29.06.2011) Наднёманскі край сумуе: 9 дзён таму памёр Эдуард Мазько. Твой стыльПраверана 18 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Памёр паэт, навуковец Эдуард Мазько. Радыё Свабода (21.06.2011). Праверана 18 ліпеня 2011 г.