Астрог (горад)
Выгляд
Астрог лац. Astroh | |||||
укр. Острог | |||||
Астроскі замак на малюнку З. Фогеля | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1100 | ||||
Магдэбурскае права: | 29 ліпеня 1528 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Ровенская | ||||
Раён: | Астроскі | ||||
Плошча: | 10,9 км² | ||||
Вышыня: | 195 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2001) | |||||
колькасьць: | 14 801 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1357,89 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3654 | ||||
Паштовыя індэксы: | 35800—35807 | ||||
КОАТУУ: | 5610900000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°20′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 50.33333° пн. ш. 26.51667° у. д.Каардынаты: 50°20′0″ пн. ш. 26°31′0″ у. д. / 50.33333° пн. ш. 26.51667° у. д. | ||||
Астрог | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Астроская меская рада |
Астрог (па-ўкраінску: Острог) — места абласнога падпарадкаваньня ў Ровенскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гарыні пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Віліі. Адміністрацыйны цэнтар Астроскага раёну. Насельніцтва на 2001 год — 14 801 чал.
Знаходзіцца за 55 км ад Роўна, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Астрог на лініі Здалбунаў — Шапятоўка. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Стараканстантынаў — Роўна — Сарны — Жыткавічы М21.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1100: першы пісьмовы ўспамін пра паселішча ў Іпацьеўскім летапісе; уваходзіў у склад Уладзімер-Валынскага і Галіцка-Валынскага княстваў.
- XIV ст.: уладаньне князёў Астроскіх, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.
- 1340: у Густынскім летапісе згадваецца першы князь з дынастыі Астроскіх — Даніл.
- 1421: пры Астроскім замку збудавалі Богаяўленскую царкву.
- 29 ліпеня 1528: атрымаў Магдэбурскае права.[1]
- 1540: у Астрозе, паводле запрашэньня князя І. Астроскага, знаходзіліся дамініканы, дзейнічаў касьцёл.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1576—1582: у Астрозе дзейнічала друкарня, тут працаваў Іван Фёдараў; князь Васіль-Канстантын Астроскі заснаваў Грэка-славяна-лацінскую акадэмію (Астроскую школу).
- 1604: вялікі пажар зьнішчыў места.
- 1624: Г. А. Хадкевіч заснавала ў Астрозе езуіцкі калегіюм, дзе былі клясы граматыкі, рыторыкі, паэтыкі і філязофіі, бурса для зьбяднелай валынскай шляхты, музычная бурса, бібліятэка, аптэка.[1]
- 1636: праваслаўныя прыходы Астрога прынялі Унію.
- XVII ст.: у Астрозе дзейнічаў кляштар кармэлітаў абутых, а зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя — кляштар капуцынаў.
- 1648: казакі Б. Хмяльніцкага захапілі і спустошылі места.
- 1673: па сьмерці апошняга прадстаўніка роду Астроскіх перайшоў да Вішнявецкіх.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Валынскай губэрні.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 3 ліпеня 1941 — 13 студзеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1835 год — 5500 чал.; 1861 год — 8926 чал.; 1882 год — 7717 чал.[2]; 1896 год — 11 758 (5545 мужчынаў і 6213 жанчын), зь іх паводле веры: праваслаўных 2578, рымска-каталікоў 1612, пратэстантаў 102, юдаістаў 7368, магамэтанаў 39, іншых спавяданьняў 59; паводле стану: шляхты 526, духоўнага званьня 49, ганаровых грамадзянаў і купцоў 318, мяшчанаў 9555, вайскоўцаў 342, сялянаў 879, іншых станаў 89.[3]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 12 975 чал.; 1931 год — 13 265 чал.; 1974 год — 10,9 тыс. чал.[4]; 1991 год — 13,3 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 801 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы харчовай (масларобнай, цукровай, разьліваньня мінэральных водаў і інш.), будматэрыялаў і інш. прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Богаяўленская замкавая царква (XVI стагодзьдзе)
- Былы касьцёл капуцынаў (XVIII ст., цяпер царква Сьв. Фёдара)
- Замак князёў Астроскіх (XV, XVI стагодзьдзі)
- Капліца Беззаганнага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі
- Мескія ўмацаваньні (XVI ст.): Луцкая і Татарская брамы
- Могілкі: габрэйскія, татарскія
- Сынагога (XVII ст.)
- Фарны касьцёл (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл і кляштар езуітаў (1624)
- Касьцёл і кляштар кармэлітаў (1779)
- Палац Яблонскіх (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Умацаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Замак
-
Новая (Круглая) вежа
-
Татарская брама
-
Барэльеф
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі
-
Богаяўленскі сабор
-
Саборная брама
-
Цэнтральная плошча
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстантын-Васіль Астроскі (1526—1608) — вялікалітоўскі грамадзкі дзяяч, ваявода кіеўскі
- Мікола Кавальскі (1929—2006) — гісторык, заснавальнік украінскай школы крыніцазнаўства
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Валерый Грынявецкі. Астрог // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 259
- ^ Ostróg // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 682
- ^ Острог // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Острог // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Острог // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астрог (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў