Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту Адраджэньне
Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» — парлямэнцкая фракцыя Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», што дзеіла з 15 траўня 1990 да 9 студзеня 1996 году ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га скліканьня. Складалася з 26 сяброў, частка зь якіх дагэтуль належала да КПСС.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фракцыя здолела адцягнуць на тры гады прапанаванае ў траўні 1991 году 1-м сакратаром ЦК КПБ Анатолем Малафеевым увядзеньне пасады прэзыдэнта. На прапанову фракцыі 24 жніўня 1991 году на 86% камуністычны ВС прыняў пастановы аб спыненьні дзейнасьці КПСС і камсамолу, а таксама аб зьняцьці Міколы Дземянцея з пасады старшыні Вярхоўнага Савету (ВС). 25 жніўня 1991 году на прапанову дэпутатаў Апазыцыі БНФ Вярхоўны Савет абвясьціў незалежнасьць Беларусі. Увосень 1991 году Апазыцыя БНФ распрацавала Закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, што быў пазьней з папраўкамі ўхвалены ВС. У верасьні 1991 году на прапанову Апазыцыі БНФ ВС ухваліў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных[1]. 11 красавіка 1995 году 19 з 26 удзельнікаў фракцыі бралі ўдзел у галадоўцы ў зале ВС у знак пратэсту супроць прызначэньня неадпаведнага Канстытуцыі рэфэрэндуму[2].
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя | Выбарчая акруга | Пасада ў фракцыі | Пасада ў ВС | Удзел у галадоўцы* | Удзел у КПСС | |
---|---|---|---|---|---|---|
Мікола Аксаміт | Так | Не | ||||
Віктар Алампіеў | Не | Не | ||||
Сяргей Антончык | сябра Антыкарупцыйнай камісіі[3] | Так | Не | |||
Лявон Баршчэўскі | каардынатар | сябра Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньню гістарычнай спадчыны і Камісіі па міжнародных справах і зьнешнеэканамічных сувязях ВС[4] | Так | Не | ||
Юры Беленькі | паўднёвы захад (?) Менску | сябра Бюджэтна-фінансавай камісіі | Так | Не | ||
Вольга Галубовіч | Не | Не | ||||
Ігар Гермянчук | Так | Так | ||||
Валянцін Голубеў | каардынатар | Так | Так | |||
Генадзь Грушавы | Не | Не | ||||
Уладзімер Грыбанаў | да 1992 | Не | Не | |||
Барыс Гюнтэр | Так | Не | ||||
Лявон Дзейка | Так | Так | ||||
Уладзімер Заблоцкі | намесьнік | Так | Так | |||
Лявон Зданевіч | Так | Не | ||||
Віктар Какоўка | Не | Не | ||||
Мікола Крыжаноўскі | Так | Так | ||||
Мікола Маркевіч | Так | Не | ||||
Сяргей Навумчык | каардынатар | сябра Канстытуцыйнай камісіі | Так | Так | ||
Уладзімер Новік | сакратар (да 1992) | Не | Не | |||
Зянон Пазьняк | Ангарская №9, г. Менск | старшыня | Так | Не | ||
Сяргей Папкоў | Так | Так | ||||
Пётра Садоўскі | старшыня камісіі ў замежных справах | Так | Не | |||
Сяргей Слабчанка | Не | Не | ||||
Уладзімер Станкевіч | да 1992 | Не | Не | |||
Галіна Сямдзянава | Не | Так | ||||
Алег Трусаў | намесьнік[5] | Так | Так | |||
Алесь Шут | Лагойск | Так |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зянон Пазьняк. Беларускі Народны Фронт — дзесяць гадоў змаганьня // Беларускія Ведамасьці. № 7 (17), 16 кастрычніка 1998.
- ^ Сяргей Навумчык. Зьбіцьцё дэпутатаў БНФ: хроніка, фота, відэа // Радыё Свабода. 9 красавіка 2010
- ^ Форум. Сяргей Антончык(недаступная спасылка) // Радыё «Свабода». 14 жніўня 2006
- ^ Форум. Лявон Баршчэўскі // Радыё «Свабода». 4 траўня 2010
- ^ Інфармацыйная камісія. Дэклярацыя аб суверэнітэце Беларусі была падрыхтаваная Апазыцыяй БНФ у Вярхоўным Савеце // Сайт Кансэрватыўна-хрысьціянскае партыі — БНФ. 1 жніўня 2006