Пятро Садоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пётра Садоўскі»)
Пятро Садоўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына
3 чэрвеня 1992 — 28 кастрычніка 1994
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка (ад 1994)
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Наступнік: Пётар Бяляеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 лютага 1941 (83 гады)
Партыя: Беларускі народны фронт, пазьней Беларускі рух
Адукацыя:
Узнагароды: Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Садоўскі.

Пятро (Пётра) Вікенцьевіч Садоўскі (нар. 2 лютага 1941 году)[2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыплямат. Кандыдат філялягічных навук.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1953 паступіў у МнСВУ. У 1959 скончыў МнСВУ. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Валодае нямецкай, ангельскай, гішпанскай ды францускай мовамі. Быў сябрам Прэзыдыюму ды старшынём камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савету БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня [3]. У часы парлямэнцкай дзейнасьці быў сябрам фракцыі Беларускага народнага фронта.

3 чэрвеня 1992 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына [4]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 году загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[5].

Пасьля адстаўкі займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў сябрам сойму Партыі БНФ[6]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г. - Афіцыйны сайт Рады БНР, 30 верасьня 2020 г.
  2. ^ Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчасьлівыя… // ARCHE Пачатак, 12 студзеня 2009
  3. ^ Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфэра чаканьня вялікіх пераменаў і шчасьця…» // Хартыя’97
  4. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. №1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. №219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии»  (рас.)
  6. ^ Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага // Радыё Свабода, 07.09.2009

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]