Перайсьці да зьместу

Наша Ніва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 84: Радок 84:
{{Commons|Category:Nasha Niva}}
{{Commons|Category:Nasha Niva}}
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2461 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})]
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2461 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}})]
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2453 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}}]
* [http://m.nn.by Мабільная бачына]
* [http://m.nn.by Мабільная бачына]
* [[RSS]]-[http://pda.nn.by/rss.html паток навінаў]
* [[RSS]]-[http://pda.nn.by/rss.html паток навінаў]

Вэрсія ад 18:38, 29 верасьня 2016

Наша Ніва
Тып штотыднёвік (серада)
Фармат А3, 16 палосаў
Выдавец ПВУП «Суродзічы»
Краіна
Галоўны рэдактар Андрэй Скурко
Заснаваная 1906 г., адноўленая ў 1991 г.
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, пр-т Ракасоўскага, 102-71
Наклад 8051 (№11 (800), 20 сакавіка 2013)
ISSN 1819-1614
Афіцыйны сайт www.nn.by
Рэгістрацыйныя зьвесткі Пасьведчаньне аб рэгістрацыі №581 ад 14 сакавіка 2007 году, выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Наша Ніва ў Вікісховішчы

Наша Ніва — беларускамоўны штотыднёвік Менску, што спачатку выдаваўся ў Вільні ў 19061915, 1920 і 19911996 гады.

Утварэньне

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае сацыялістычнае грамады.

Думка аб стварэньні беларускай газэты ўзьнікла ў членаў БСГ ў канцы лета 1906 году, калі партыя знаходзілася на нелегальным становішчы і ёй неабходна было пачаць легальную справу. 1 верасьня 1906 году ў Вільні выйшаў пілётны нумар першае беларускае газэты «Наша доля». Зь пяці выдадзеных нумароў «Нашай долі» чатыры былі канфіскаваныя. За «заклік да ўзброенага паўстаньня для перамены дзяржаўнага ладу» Віленская судовая палата пастанавіла «выданьне газэты „Наша доля“ забараніць назаўсёды», а рэдактара газэты пакараць адным годам турэмнага зьняволеньня. Тым ня менш, ужо празь месяц (паводле некаторых зьвестак — нават яшчэ падчас выданьня «Нашай долі») удалося пачаць выпуск другой беларускай газэты.

Праект аздобы «Нашай Нівы» Язэпа Драздовіча

«Наша Ніва» пачала выходзіць 10 (23) лістапада 1906 году[2]. Выдаўцамі газэты лічыліся прыватныя асобы, бо БСГ дагэтуль знаходзілася на нелегальным становішчы. Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 19121913 фактычным яе рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў клясык літаратуры Якуб Колас. Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля таксама дэбютавалі ў «Нашай Ніве». А славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 стаў яе рэдактарам і кіраваў газэтай да восені 1915 году[2].

Наша Ніва №1 (1911)

Газэта была разьлічаная пераважна на вясковага чытача і нацыянальную інтэлігенцыю. Галоўнае месца ў ёй адводзілася матэрыялам, якія прысьвячаліся актуальнаму жыцьцю Беларусі, падзеям у жыцьці беларускага нацыянальнага руху. Яе выданьне суправаджалася рэнэсансам інтэлектуальнага жыцьця, у ёй друкавалася цэлая пляяда пісьменьнікаў, якія сталі клясыкамі беларускай літаратуры — сярод іх Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч.

Перашкоды з боку расейскіх уладаў

З самага пачатку існаваньня «Нашай Нівы» расейскія ўлады пільна сачылі за яе зьместам. Існавалі адмысловыя органы, якія кантралявалі выданьне газэт і кнігаў, нацыянальным выданьням надавалася асаблівая ўвага. У Вільні гэтым займаўся Віленскі цэнзурны камітэт. У 1906 годзе характарыстыка «Нашай Нівы» зьмяшчаецца ў спэцыяльным дакумэнце, складзеным цэнзурным камітэтам па патрабаваньні ахоўчага аддзяленьня паліцыі. Дакумэнт апісвае і іншыя газеты, якія выходзілі тады ў Вільні (іх было 57). «43. „Наша Ніва“. Спачатку крыху больш памяркоўная, чым „Наша доля“, стала затым зьмяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі»[3].

У першай палове 1907 году на старонках «Нашай Нівы» зьявіліся матэрыялы «Дума і народ», «Зямельная справа ў Новай Зэляндыі» ды іншыя, на якія адразу зьвярнула ўвагу цэнзура і палічыла іх небясьпечнымі для існуючага дзяржаўнага ладу. На два нумары газэты быў накладзены арышт.

За рэдакцыяй газэты, якая стала цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцьця і сходаў нацыянальна сьвядомай інтэлігенцыі, вялося сталае сачэньне паліцыяй. Акрамя таго, сачэньне вялося з дапамогай паштовай службы і нават Праваслаўнай царквы.

Актыўную прапагандысцкую кампанію супраць беларускага руху і газэты вялі афіцыйныя расейскія каляніяльныя выданьні «Виленский вестник», «Минское слово», «Северо-Западная жизнь», «Крестьянин» і іншыя; а таксама сталічныя выданьні «Окраины России», «Россия» і «Новое время».

Закрыцьцё газэты

У 1914 годзе пачалася Першая сусьветная вайна. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры «Наша Ніва» хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазыцыю, але вымушана была плаціць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасьці. Тым ня менш, амаль кожны нумар у выніку дзеяньняў расейскай ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобыя нумары «Нашай Нівы» працягваліся канфіскоўвацца. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Рэзка пагоршыліся фінансавыя ўмовы газэты.

Шмат беларусаў былі мабілізаваныя ў армію, сярод іх і супрацоўнікі «Нашай Нівы». Шмат падпісчыкаў былі адрэзаныя фронтам, які няўхільна набліжаўся да Вільні. Выданьне газэты ў такіх умовах станавілася немагчымым.

7 жніўня 1915 году выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы. У верасьні нямецкія войскі акупавалі Вільню.

Пэрыяд паміж закрыцьцём і адраджэньнем

Газэта не была адноўленая ані ў час існаваньня Беларускай Народнай Рэспублікі, ані падчас існаваньня БССР.

У 1920 годзе была спроба адрадзіць газэту ў Вільні. У пэрыяд з 28 кастрычніка 1920 па 20 сьнежня 1920 выйшла 9 нумароў. Газэта асьвятляла падзеі, зьвязаныя з акупацыяй Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай яе падзелу між суседнімі дзяржавамі. Шмат увагі зьвярталася на палітычную будучыню Беларусі, на неад’емнасьць права беларусаў на ўласную сувэрэнную дзяржаву. Пісалася пра стварэньне Сярэдняй Літвы. Нэгатыўна выказвалася пра дзеяньні Булак-Балаховіча. Газэта была забароненая польскай вайсковай цэнзурай.

Насуперак абвінавачваньням у рэвалюцыйнасьці, якія гучалі з боку расейскай улады да Рэвалюцыі 1917 году і нягледзячы на яскрава сацыялістычную накіраванасьць газэты, за часамі СССР «Наша Ніва» ў прапагандзе атрымала азначэньне, як «контррэвалюцыйнае», «лібэральна-буржуазнае», «нацыяналістычнае» выданьне. Упершыню гэта было зроблена падчас спэцыяльнай дыскусіі аб «Нашай Ніве» на пасяджэньні Таварыства гісторыкаў-марксыстаў у 1931 годзе.

Адраджэньне

У часы «перабудовы» на новай хвалі нацыянальнага абуджэньня і адраджэньня пачалі зьяўляцца ініцыятывы па рэабілітацыі «Нашай Нівы».

У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выданьня літаратурна-інтэлектуальнага ў выданьне грамадзка-палітычнага характару.

Ад 1999 году газэта вяртаецца да штотыднёвае пэрыядычнасьці. Ад 2000 году рэдактарства ў «Нашай Ніве» пераймае Андрэй Дынько. Ад 2002 году аб’ём газэты павялічваецца з 12 да 16 старонак, ад 2005 году — да 24-х[2].

Паралельна з папяровым выданьнем з 1997 году існуе інтэрнэт-сайт газэты.

Факсымільныя выданьні нумароў газэты за 1906—1911 гады выйшлі ў выдавецтвах «Навука і тэхніка» (1992, выпуск 1: 1906—1908, наклад — 3000 асобнікаў), «Беларуская навука» (1996, выпуск 2: 1909, наклад — 1000 асобнікаў), «Тэхналогія» (у 1999 годзе выпуск 3: 1910 і ў 2003 — выпуск 4: 1911, накладам па 1000 асобнікаў кожны)[4].

Супрацьстаяньне з боку ўладаў

Супраць «Нашай Нівы» была ўзбуджаная справа ў сувязі з выкарыстаньнем газэтай клясычнага правапісу, не прызнаванага афіцыйна. У 1998 годзе Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі прызнаў права газэты выдавацца «тарашкевіцай».

У лістападзе 2005 году «Наша Ніва», разам з шэрагам іншых недзяржаўных выданьняў, была выдаленая з падпіснога каталёгу РУП «Белпошта»[5]. З таго часу газэта вымушаная распаўсюджвацца самастойна, сродкамі энтузіястаў.

У 2006 годзе ў некалькіх гарадах Беларусі прайшоў шэраг флэшмобаў у падтрымку «Нашай Нівы».

У канцы лістапада 2008 году зьявілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газэта «Наша Ніва» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджваньня і падпісныя каталёгі «Белпошты»[6]. 4 сьнежня 2008 году газэта зьявілася ў свабодным продажы. Тыднёвік упершыню надрукаваны ў колеры. Пачынаючы ад гэтага нумару, «Наша Ніва» выходзіць афіцыйным правапісам (школьным — як пазначыла сама рэдакцыя газэты). Наклад першага «афіцыйнага» нумару (45 за 2008 год) вырас ў 2,5 разы: да 5200 асобнікаў у параўнаньні з накладам у 2200 асобнікаў папярэдняга нумару 44 за 2008 год. Да забароны ў канцы 2005 году наклад газэты складаў 3200 асобнікаў[7]. Да 1 студзеня 2009 году гэтая лічба вырасла да 6000[8].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Наша Нівасховішча мультымэдыйных матэрыялаў