Флэшмоб
У сучасным значэньні флэшмоб (ад ангельскага: flash mob — «імгненны натоўп») азначае групу людзей, якія нечакана зьяўляюцца ў публічным месцы, цягам кароткага прамежку часу дзейнічаюць незвычайным чынам, а затым хутка зьнікаюць. Звычайна флэшмоберы арганізуюцца праз Інтэрнэт альбо іншыя сучасныя сродкі сувязі.
Не існуе адзінага меркаваньня наконт мэтаў правядзеньня флэшмобаў. Удзельнікі аднаго і таго жа мерапрыемства могуць пераследваць розныя мэты. Сярод магчымых варыянтаў — забава, парушэньне звычайнага ходу жыцьця, узьдзеяньне на навакольных, адчуваньне дачыненьня да агульнай справы, самасцьвярджэньне. Ідэалёгія клясычнага флэшмобу прытрымліваецца дэвізу «Флэшмоб па-за рэлігіяй, па-за палітыкай, па-за эканомікай».
Рух флэшмобу заснаваны на выкананьні тыповых правілаў, сярод якіх найбольш важныя наступныя: адначасовы пачатак і завяршэньне акцыі яе ўдзельнікамі; дакладнае сьледаваньне сцэнару; адсутнасьць удзельнікаў на месцы флэшмобу да і пасьля акцыі; уяўная спантаннасьць дзеяньня.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы флэшмоб быў зарганізаваны на востраве Мангэтан у траўні 2003 году з ініцыятывы Біла Ўосіка (Bill Wasik), галоўнага рэдактара часопіса Harper's. Паходжаньне флэшмобаў было невядомае, пакуль Ўосік не надрукаваў артыкул пра сваё вынаходніцтва ў сакавіцкім выданьні Harper's. Першая спроба флэшмобу была беспасьпяховай, бо вызначаная для правядзеньня флэшмобу крама была загадзя папярэджаная пра пляны людзей сабрацца ў ёй.
Першы пасьпяховы флэшмоб адбыўся 3 чэрвеня 2003 году ва ўнівэрмагу Macy's. Гэтым разам Ўосік здолеў правесьці флэшмоб, папярэдзіўшы ўдзельнікаў аб месцы правядзеньня проста перад самой падзеяй. Больш за 100 чалавек сабраліся вакол аднаго дарагога дывана на дзявятым паверсе ўнівэрмагу і сталі казаць прадавачкам, што жывуць разам на складзе на ўскраіне Нью-Ёрку, і хочуць купіць «Дыванок Каханьня».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Флэшмоб — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў