Ян Юры Флемінг
Ян Юры Флемінг | |
Герб «Флемінг» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 траўня 1699 |
Памёр | 12 сьнежня 1771 |
Пахаваны | |
Род | Флемінгі |
Бацькі | Генрых Гайн Флемінг Даратэя Соф’я Флемінг |
Жонка | Антаніна з Чартарыйскіх Канстанцыя з Чартарыйскіх Кацярына дэ Сэгрыс дэ Бількен |
Дзеці | да 2-га шлюбу: Ізабэла |
Дзейнасьць | палітык |
Ян Юры Дэтлаў Флемінг[a] (16 траўня 1699 — 12 сьнежня 1771) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Генэрал артылерыі Вялікага Княства Літоўскага (1738—1746), падскарбі вялікі літоўскі (1746—1764), ваявода паморскі (з 1766).
Быў старостам шарашоўскім і берасьцейскім (1752—1759). Кавалер ордэнаў Белага Арла і Сьвятога Станіслава (1765[1]).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Флемінгаў гербу ўласнага, сын Генрыха Гайна, прускага фэльдмаршала, і Даратэі Соф’і. Меў стрыечнага брата Якуба Генрыка, першага міністра Саксоніі.
З 1724 году жыў у Рэчы Паспалітай, камандаваў каралеўскім палком. Падтрымліваў абраньне каралём і вялікім князем Аўгуста Саса. У 1738 годзе стаў генэралам літоўскай артылерыі. Выконваў дыпляматычныя даручэньні ў Саксоніі і Расеі. У 1746 годзе атрымаў урад падскарбія вялікага літоўскага, у 1766 годзе — ваяводы паморскага.
Быў фінансава ўплывовай асобай у Рэспубліцы. Меў зьвязкі з Чартарыйскімі, арыентаваўся на Расею, варагаваў з Каралем Станіславам Радзівілам «Пане Каханку».
3 абраньнем на сталец Станіслава Аўгуста Панятоўскага дачыненьні з дваром пагоршыліся, а стварэньне Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзе паклала канец ягонай гаспадарчай усемагутнасьці.
Увесну 1764 году разам з Масальскімі і Агінскімі зладзіў у Вільні антырадзівілаўскую канфэдэрацыю. Варожа ставіўся да Барскай канфэдэрацыі.
У мястэчку Балоткаве каля Берасьця, якое перайменаваў у гонар жонкі ў Цярэспаль, уладкаваў галоўную рэзыдэнцыю з палацам[2].
13 лютага 1744 годe ажаніўся з князёўнай Антанінай (1728—1746), старэйшай дачкой канцлера вялікага літоўскага Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага (1699—1775) і графіні Элеаноры Монікі Вальдштайн (1710—1792). У 1747 годзе другі раз ажаніўся з князёўнай Канстанцыяй (1729—1749), другой дачкой Міхала Фрыдэрыка Чартарыйскага. У гэтым шлюбе нарадзілася дачка Ізабэла (1746—1835), жонка з 1761 году генэральнага старосты падольскага князя Адама Казімера Чартарыйскага (1734—1823). У трэці раз ажаніўся з Кацярынай дэ Сэгрыс дэ Бількен, у шлюбе зь якой ня меў дзяцей.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
A. Pesne, XVIII ст.
-
Страчаны партрэт. Невядомы мастак, 1760-я
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт-мініятура пэндзля невядомага мастака, створаны па 1800 годзе.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама Ян Ежы Дэтлаў Флемінг
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dunin-Wilczyński Z. Order Świętego Stanisława. Warszawa, 2006. S. 178.
- ^ Казлоў Л. Флемінгі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 704.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Юры Флемінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў