Мікалай Абрамовіч: розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
д стыль |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
Апроч бацькавых маёнткаў ([[Варняны]], [[Дубнікі]] й [[Язаў]] у Віленскім павеце, [[Сьвіраны]], [[Сураж]] і [[Кабыльнік]] у [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]]) меў [[Мглін]] і [[Дрокаў]] у [[старадубскі павет|Старадубскім павеце]], [[Лебедзева]] ў Ашмянскім павеце, [[Холмеч]] у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], маёнткі ў [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскім ваяводзтве]]. |
Апроч бацькавых маёнткаў ([[Варняны]], [[Дубнікі]] й [[Язаў]] у Віленскім павеце, [[Сьвіраны]], [[Сураж]] і [[Кабыльнік]] у [[Ашмянскі павет|Ашмянскім]]) меў [[Мглін]] і [[Дрокаў]] у [[старадубскі павет|Старадубскім павеце]], [[Лебедзева]] ў Ашмянскім павеце, [[Холмеч]] у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім павеце]], маёнткі ў [[Кіеўскае ваяводзтва|Кіеўскім ваяводзтве]]. |
||
== Крыніцы == |
|||
{{зноскі}} |
|||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 22:47, 27 кастрычніка 2008
Мікалай Абрамовіч (1590-я — люты 1651) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч ВКЛ, дыплямат. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын смаленскага ваяводы Яна Абрамовіча, бацька Самуэля Абрамовіча.
Біяграфія
Вайсковая кар'ера
У 1603, пасьля сьмерці бацькі, аддадзены на выхаваньне на двор біржанскіх Радзівілаў. Магчыма, вывучаў артылерыю й інжынэрыю. У 1-й палове 1620-х ваяваў супраць швэдаў у Курляндыі і Інфлянтах у войску Крыштапа Радзівіла, дзе выконваў абавязкі старшага над гарматай (пад ягонай камандай служыў Кжыштаф Арцішэўскі). У 1625 вызначыўся пры ўзяцьці перадмесьця Рыгі, у 1626 у бітве пад Гневам, дзе фактычна замяніў няздольнага Януша Тышкевіча. У 1626-1627 ваяваў супраць швэдаў на Памор'і й у Прусіі. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай 1632-1634 гадоў са студзеня 1633 камандаваў палком пяхоты групоўкі Радзівіла, ад 1634 старшы над гарматай (ад 1640 называўся генэрал артылерыі ВКЛ), камандэр калёны ў маршы на горад Белы. Камісар пры заключэньні Палянаўскага міру 1634 году.
Палітычная дзейнасьць
Староста старадубскі ў 1636-1647, мядзелскі й курклійскі; неаднаразова абіраўся паслом на соймы й дэпутатам Трыбуналу ВКЛ. Чашнік ВКЛ у 1638-1640, кашталян мсьціслаўскі ў 1640-1643, ваявода мсьціслаўскі 1643-1647 і троцкі ад 1647.
У 1646 прызначаны камісарам на перамовах з Масквой й на даручэньне караля перадаў Расеі Трубчэўскую воласьць, за што трыбунальскім судом прысуджаны да штрафу 60 тысяч злотых і сьмяротнага пакараньня. Справу заспакоілі перадачай ВКЛ ад Польшчы гарадоў Лоеў і Любеч. У 1648 прызначаны камісарам для перамоваў із Швэцыяй.
Адзін з кіраўнікоў кальвіністых ВКЛ. У 1631 падараваў Літоўскаму сыноду двор у Слуцку пад канвікт для вучняў гімназіі. Старшыня правінцыйнага сыноду 1644.
Зямельныя ўладаньні
Апроч бацькавых маёнткаў (Варняны, Дубнікі й Язаў у Віленскім павеце, Сьвіраны, Сураж і Кабыльнік у Ашмянскім) меў Мглін і Дрокаў у Старадубскім павеце, Лебедзева ў Ашмянскім павеце, Холмеч у Рэчыцкім павеце, маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве.
Вонкавыя спасылкі
- Antanas Tyla Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя = Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Вільня: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2001. — Т. 1:A–Ar. — С. 40. — 799 с. — (Унівэрсальная летувіская энцыкляпэдыя з 23-х тамоў). — ISBN 5-420-01486-6
- Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»