Самуэль Андрэй Абрамовіч
Выгляд
Самуэль Андрэй Абрамовіч (1617—1663) — дзяржаўны й вайсковы дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Абрамовічаў, сын Мікалая Абрамовіча.
У 1637—1638 навучаўся ў Лейдэнскім унівэрсытэце. Каралеўскі палкоўнік. Стараста старадубскі ад 1647. У 1654 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва й зачыніў кальвінскі збор у Варнянах. Меў маёнткі ў Кіеўскім ваяводзтве, Лідзкім, Вількамірскім, Ашмянскім, Аршанскім, Новагародзкім, Мазырскім, Старадубскім і Пінскім паветах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Валеры Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»