Герб Баўгарыі: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:نشان ملی بلغارستان |
д r2.7.3) (робат дадаў: arz:شعار بلغاريا; касмэтычныя зьмены |
||
Радок 4: | Радок 4: | ||
Прынята лічыць, што тры львы азначаюць тры гістарычныя зямлі Баўгарыі: [[Мэзія]], [[Фракія]] і [[Македонія (рэгіён)|Македонія]]. |
Прынята лічыць, што тры львы азначаюць тры гістарычныя зямлі Баўгарыі: [[Мэзія]], [[Фракія]] і [[Македонія (рэгіён)|Македонія]]. |
||
==Апісаньне== |
== Апісаньне == |
||
Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у [[1997]] годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў [[1927]]—[[1946]] гадах. Гэты [[герб]], у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара [[Фэрдынанд I|Фэрдынанда I]]. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у [[1991]] годзе. |
Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у [[1997]] годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў [[1927]]—[[1946]] гадах. Гэты [[герб]], у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара [[Фэрдынанд I|Фэрдынанда I]]. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у [[1991]] годзе. |
||
<blockquote>Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.</blockquote> |
<blockquote>Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.</blockquote> |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
</blockquote> |
</blockquote> |
||
==Гісторыя== |
== Гісторыя == |
||
[[Файл:Bulgaria-stem.jpg|150пкс|міні|Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі]] |
[[Файл:Bulgaria-stem.jpg|150пкс|міні|Герб, надрукаваны ў Стэматаграфіі]] |
||
[[Файл:Coat of arms of Kingdom of Bulgaria (1927-1946).png|150пкс|міні|Герб Царства Баўгарыя]] |
[[Файл:Coat of arms of Kingdom of Bulgaria (1927-1946).png|150пкс|міні|Герб Царства Баўгарыя]] |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
== Глядзіце таксама == |
== Глядзіце таксама == |
||
*[[Сьцяг Баўгарыі]] |
* [[Сьцяг Баўгарыі]] |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
Радок 73: | Радок 73: | ||
[[hu:Bulgária címere]] |
[[hu:Bulgária címere]] |
||
[[mk:Грб на Бугарија]] |
[[mk:Грб на Бугарија]] |
||
[[arz:شعار بلغاريا]] |
|||
[[nl:Wapen van Bulgarije]] |
[[nl:Wapen van Bulgarije]] |
||
[[ja:ブルガリアの国章]] |
[[ja:ブルガリアの国章]] |
Вэрсія ад 02:08, 10 ліпеня 2012
Герб Баўгарыі ўяўляе сабой цёмна-чырвоны шчыт, увянчаны гістарычнай каронай Баўгарыі. На шчыце намаляваны стаялы на задніх лапах коронованый залаты леў. Шчыт трымаюць два залатыя каранаваныя львы. Пад шчытом разьмешчаныя галіны дуба і стужка з дэвізам «Съединението прави силата» («Адзінства дае сілу»).
Прынята лічыць, што тры львы азначаюць тры гістарычныя зямлі Баўгарыі: Мэзія, Фракія і Македонія.
Апісаньне
Цяперашні герб Баўгарыі прыняты народным зборам у 1997 годзе. Гэта зьлёгку зьмененая вэрсія гербу, які выкарыстоўваўся ў 1927—1946 гадах. Гэты герб, у сваю чаргу, засноўваўся на асабістым гербе баўгарскага цара Фэрдынанда I. Паводле канстытуцыі Баўгарыі, прынятай у 1991 годзе.
Герб рэспублікі Баўгарыя адлюстроўвае залатога льва на цёмна-чырвоным шчыце.
На працягу некалькіх гадоў паміж палітычнымі партыямі не цішэлі спрэчкі аб дакладным выглядзе гербу. Апошняе рашэньне было зацьверджана ў законе аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Баўгарыя ад 4 жніўня 1998 году.
Герб Рэспублікі Баўгарыя.
Арт. 1 Герб Рэспублікі Баўгарыя — дзяржаўны сымбаль, які выказвае незалежнасьць і сувэрэнітэт баўгарскага народу і дзяржавы.
Арт. 2 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя — стаялы на задніх лапах залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі ў форме шчыта. Над шчытом знаходзіцца вялікая карона — карона цара Другога Баўгарскага Царства зь пяцьцю крыжамі і другім крыжом над каронай. Шчыт трымаюць два стаялыя на задніх лапах залатыя каранаваныя львы, якія глядзяць на шчыт. Яны стаяць на двух перакрыжаваных дубовых галінах з плёнам. Ніжэй шчыта на белай з трохкаляровымі бакамі стужцы напісана «Адзінства дае сілу».
Арт. 3 1) Герб Рэспублікі Баўгарыя можа быць намаляваны на дзяржаўных пячатках паводле закону аб дзяржаўных пячатках.
2)Выява гербу Рэспублікі Баўгарыя ў іншых месцах, таксама як і выява элемэнтаў эмблемы на значках, памятных мэдалях і інш. можа быць дазволенае толькі актам Рады Міністраў.
Гісторыя
Найстаражытная выява льва, як сымбаля Баўгарыі адносіцца да 1294 году, задакумэнтавана ў скрутку лорда Маршала. У яго першай часткі пад №15 прадстаўлены "герб караля Баўгарыі". Найболей верагодна, што гэта цар Смілец або яго найблізкі папярэднік. Нa гэтым гербе намаляваны срэбны леў з залатой каронай на цёмным шчыце. У канцы XIV стагодзьдзя нейкі арабскі вандроўца бачыў у Тырнова малюнак трох чырвоных львоў, намаляваных на круглым залатым шчыце, які несла асабістая гвардыя цара Яна Шышмана. Гэты запіс цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай Бібліятэцы Марока.
У 1396 годзе баўгарскія землі былі захопленыя Асманскай імпэрыяй, але баўгарская карона не была перададзеная Асманскай дынастыі. Баўгарскія геральдычныя сымбалі гэтага часу, якія захаваліся ў эўрапейскіх і балканскіх зборах гербаў, сымбалізуюць незалежнасьць дзяржавы. Паступова зьмяняліся і зьяўляліся новыя вэрсіі гербу, аднак леў заставаўся самым распаўсюджаным сымбалям Баўгарыі і яе кіраўнікоў. У 1595 годзе тры ідучых льва былі замененыя на аднаго чырвонага стаялага на задніх лапах льва на залатым каранованым шчыце. У пачатку XVIII стагодзьдзя геральд Павел Рытэр-Вітэзовіч зьмяніў колер гербу: леў стаў залаты, а шчыт - цёмна-чырвоны.
Гэты варыянт прыняў знакаміты мастак Хрыстафор Жэфаровіч у сваёй Стэматаграфіі, надрукаванай у 1741 годзе. Яго вэрсія моцна паўплывала на баўгарскую інтэлігенцыю і рэвалюцыянэраў падчас нацыянальнага абуджэньня Баўгарыі, калі леў разглядаўся і шырока выкарыстоўваўся як галоўны нацыянальны сымбаль. Пасьля атрыманьня Баўгарыяй незалежнасьці падчас Расейска-Турэцкай вайны (1877—1878) герб Жэфаровіча быў пакладзены ў аснову новага дзяржаўнага гербу. Ён апісаны ў Тырноўскай канстытуцыі 1879 году так:
Ар.21 Дзяржаўны герб Баўгарыі - залаты каранаваны леў на цёмна-чырвоным полі. Над полем - княжая карона.
Выгляд і дэталі гербу не былі сапраўды ўсталяваныя адмысловым законам. Таму, некалькі дзесяцігодзьдзяў ён прымаў розныя формы: малая форма; малая форма без гербатрымальнікаў і дэвізу, але з плашчом; вялікая форма з плашчом і сьцягамі; сярэдняя форма з гербатрымальнікамі і дэвізам. Гэтая заблытаная сытуацыя была вырашаная парлямэнтскай камісіяй, сабранай у 1923 годзе. Яна зацьвердзіла сярэднюю форму, якая выкарыстоўвалася як асабісты герб цара Фэрдынанда I і яго сына - Барыса III, але без дынастычных сымбаляў.
У 1944 годзе надышоў новы час для баўгарскай геральдыкі - камуністычная эра. Традыцыйны герб быў заменены эмблемай. Залаты леў быў захаваны, але зьмешчаны на неапраўданае гістарычна авальнае сіняе поле, акружанае пшанічнымі каласамі, перавязанымі стужкай з датай утварэньня рэспублікі; унізе шасьцярэнька, а ўверсе камуністычная зорка. Гэтая эмблема паходзіць ад герба СССР. Пасьля крушэньня аўтарытарнага кіраваньня ў 1989 годзе і некалькіх гадоў спрэчак, герб 1927-1946 гг. быў вернуты з невялікімі зьменамі.
Глядзіце таксама
Вонкавыя спасылкі
Герб Баўгарыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў