Паходжаньне караля Ягайлы і Вітаўта, князёў Літвы
Выгляд
«Паходжаньне караля Ягайлы і Вітаўта, князёў Літвы» | |
Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie | |
Жанр: | летапіс |
---|---|
Мова арыгіналу: | лацінская |
Год напісаньня: | 1470-я |
Публікацыя: | 1888 |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Пахо́джаньне караля́ Яга́йлы і Ві́таўта, князё́ў Літвы́» — лацінскі пераклад часткі «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх».
«Паходжаньне караля» зьмяшчае гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад часоў валадараньня сыноў вялікага князя Гедзіміна да першых уцёкаў Вітаўта да крыжакоў. Адпавядае зьместу Віленскага, Супрасьлеўскага і Слуцкага летапісаў. Быў перакладзены для польскага гісторыка Яна Другаша. Зьбярогся ў складзе Кароннай мэтрыкі Польшчы, куды быў запісаны ў 1490-х гадах. Быў першым вядомым перакладам беларускага літаратурнага твору на іншую мову. Быў абнародаваны ў 1888 годзе Антоніем Прахаскам. У ХХ стагодзьдзі ўвайшоў у «Поўны збор рускіх летапісаў» (т. 17, 1907; т. 35, 1980)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Орыга рэгіс // Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Генадзь Пашкоў, маст. Зьміцер Герасімовіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 379—380. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |