Перайсьці да зьместу

Альшэўскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альшэўскі летапіс
Жанр: летапіс
Мова арыгіналу: старабеларуская мова
Год напісаньня: XVI ст.

Альшэўскі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісаньня XVI ст.; сьпіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, аналягічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага сьпісаў (Румянцаўскі летапіс). У XIX ст. захоўваўся ў кніжні А. Хамінскага ў маёнтку Альшэве (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі раён); цяпер зьберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы. Датуецца 1550 г.

У Альшэўскім летапісе пададзеная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага ад легендарнага князя Палямона да сярэдзіны XV ст. Найбольш падрабязна асьветлены кругабег княжаньня Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу зюмешчаная «хронічка» — збор кароткіх датаваных зьвестак за 1307 — 1535 гг. У рукапісе зьмешчаны польскі пераклад Статуту ВКЛ 1529 г. Альшэўскі летапіс — самы раньні пераклад на польскую мову беларуска-літоўскага летапісу.

  • Kodeks Olszewski Chomińskiego, Wielkiego księstwa Litewskiego i Zmódzkiego kronika / Podług rękopisu z roku 1550 wydał S.Ptaszycki. — Wilno, 1907.
  • Kodeks Olszewski Chomińskiego, Wielkiego księstwa Litewskiego i Zmódzkiego kronika. — Warszawa — Lublin, 1932.
  • Ольшевская летопись // Полное собрание русских летописей / Академия наук СССР, Институт истории СССР. Том 35: Летописи белорусско-литовские. — М.: Наука, 1980. — С. 173 — 191.
  • Ольшевский список // Полное собрание русских летописей / Издано Императорской археографической комиссией. Том 17: Западнорусские летописи. — СПб: Типография М. А. Александрова, 1907. — С. 421 — 472.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Улащик, Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания / Н.Н.Улащик; Академия наук СССР, Институт истории СССР; Отв. ред. В.И.Буганов. — М.: Наука, 1985. — С. 58 — 60.