Віцебскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ві́цебскі ле́тапіс — летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) мескага летапісаньня ХVІІІ стагодзьдзя. Складзены ў 1768 на польскай мове жыхаром Віцебску Стэфанам Гаўрылавічам Аверкам на аснове летапісу Міхала Панцырнага (зьвесткі за пэрыяд 896—1709), кароткіх 55 гістарычных запісаў Яна Чарноўскага (1601—1633) і Гаўрылы Аверкі (1733—1757), а таксама аўтарскіх матэрыялаў.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Летапіс носіць кампіляцыйны характар, складаецца пераважна з кароткіх сухіх паведамленьняў, месцамі нелягічна разьмешчаных. Зьвесткі пра гістарычныя падзеі запазычаныя з польскіх хронік. Мэта аўтараў — рэгістрацыя фактаў і падзеяў. Але яны абмежаваныя гісторыяй Віцебску ў дзейнасьці каралёў Рэчы Паспалітай і войнах. Таму летапіс зафіксаваў амаль усё: пастаўкі харчаваньня, пастой войскаў, удзел месьцічаў у бітвах. Таксама адзначаны выпадкі пажараў і эпідэміяў.

Каштоўнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найвялікшую каштоўнасьць уяўляе арыгінальная інфармацыя па айчыннай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенна-палітычных падзеяў канца ХVІІ — пачатку ХVІІІ стст.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 54

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]