Хранограф (кніга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Хранограф — сярэднявечны твор, прысьвечаны сусьветнай гісторыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя хранографы зьявіліся ў Бізантыі. На Русі яны былі распаўсюджаныя з XI стагодзьдзя як, пераклады з эўрапейскіх моваў, якія пастаянна перапісваліся й дапаўняліся. У XV стагодзьдзі на Русі былі складзены новыя сьпісы: «Хранограф 1442 г.» і «Рускі хранограф» сярэдзіны XV ст. Можна вылучыць «Аповесьць пра ўзяцьце туркамі Канстантынопалю ў 1453 г.» Нестара-Іскандэра, які ў той час знаходзіўся ў турэцкім палоне і быў сьведкам апісаных падзей.

На Русі хранографы былі падборкай перакладзеных грэцкіх хронікаў Івана Малалы, Гамартола, Ёсіфа Флавія, Бібліі і старажытнарускіх хронікаў. Сьляды выкарыстаньня хранографу бачныя ў канцы Несьцераўскага летапісу. У Галіцка-Валынскім летапісе таксама згадваецца хранограф.

Пазьней былі вядомыя два тыпы хранографаў: так званы «элінскі», які быў заснаваны на грэцкіх сьвецкіх летапісах, і «жыдоўскі», які быў заснаваны галоўным чынам на Бібліі. Цягам XVI — XVII стагодзьдзяў ствараліся новыя выданні хранографаў, якія рэгулярна ўключалі амаль усе нядаўна напісаныя й нядаўна перакладзеныя гісторыка-геаграфічныя працы. Яны былі асноўнай крыніцай ведаў пра антычнасьць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]