Кувэйт
Кувэйт دولة الكويت Dawlat al-Kuwayt | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Ан-Нашыд аль-Ватані» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Кувэйт | ||||
Найбуйнейшы горад | Кувэйт | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Наваф I[1] Джабэр аль-Мубарак аль-Хамад ас-Сабах | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
157-е месца ў сьвеце 17 818 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2006) • шчыльнасьць |
137-е месца ў сьвеце 2 889 042 167,5/км² | ||||
СУП • агульны (2009) • на душу насельніцтва |
71 месца ў сьвеце $137,450 млрд $38 875 | ||||
Валюта | Кувэйцкі дынар (KWD) | ||||
Часавы пас | AST (UTC+3) | ||||
Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
19 чэрвеня 1961 | ||||
Аўтамабільны знак | KWT | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .kw | ||||
Тэлефонны код | +965 | ||||
Кувэйт, Дзяржава Кувэйт — краіна (эмірат), разьмешчаная на Блізкім Усходзе, на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Мяжуе з Іракам (242 км), і Саудаўскай Арабіяй (222 км) — агульная працягласьць мяжы 963 км, зь іх 499 па моры. Адзін з асноўных экспартэраў нафты ў сьвеце, удзельнік ОПЭК.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кувэйт падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на раёны. Сьпіс правінцыяў наступны:
Асноўныя гарады — Кувэйт (сталіца) і Джахра (прыгарад Кувэйту). Жылыя кварталы і бізнэс-раёны разьмяшчаюцца ў Сальме і Хавалі. Прамысловасьць сабраная ў асноўным у Эль-Асіме. Рэзыдэнцыя эміра знаходзіцца ў Баяне — прыгарадзе сталіцы.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аснову эканомікі краіны складае здабыча нафты. Кувэйт — адзін з асноўных пастаўшчыкоў нафты. Разьвіцьцё атрымалі нафтапераапрацоўка і нафтахімія. Здабыча нафты забясьпечвае 50% СУП краіны, яе доля ў экспарце складае 90%. Сярэднегадавыя аб’ёмы здабычы нафты складаюць 100 млн тонаў. Пад час вайны з Іракам эканоміка Кувэйту значна страціла з-за таго, што ірацкія войскі ажыцьцявілі выкід значнай колькасьці нафты ў Пэрсыдзкую затоку. Таксама разьвітыя вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, угнаеньняў, харчовая прамысловасьць. Разьвіваецца апрасьненьне марской вады, па якім Кувэйт зьяўляецца лідэрам. Угнаеньні складаюць важную частку экспарту краіны. Таксама разьвітая здабыча жэмчугу.
Энэргетыка Кувэйту заснаваная на нафце. Гадавая выпрацоўка энэргіі складае 31,5 млрд кВт·г.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большая частка тэрыторыі Кувэйту — гэта пустэльні, што стрымлівае разьвіцьцё сельскай гаспадаркі. Для апрацоўкі прыгодна толькі каля 1% тэрыторыі. Разьвіцьцё атрымала толькі жывёлагадоўля, якая да адкрыцьця нафтавых радовішчаў была асноўным заняткам мясцовых жыхароў.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва краіны складае прыкладна 2,33 млн чалавек. Зь іх сапраўдныя арабы-кувэйтцы, якімі лічацца людзі, якія змогуць даказаць свае кувэйцкія генэалягічныя карані з 1920 году, складаюць толькі 45%. Астатнія жыхары — эмігранты зь іншых арабскіх краінаў (35%), Ірану, Пакістану і Індыі (14%), якія жывуць у краіне, але ня маюць кувэйцкага грамадзянства. Гарадзкое насельніцтва — 98% (самае высокае ў сьвеце).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Наследный принц Наваф назначен новым эмиром Кувейта. ТАСС (2020-09-29).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кувэйт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў