Перайсьці да зьместу

Карынтыянс Сан-Паўлу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карынтыянс
Поўная назва Sport Club Corinthians Paulista
Заснаваны 1 верасьня 1910
Горад Сан-Паўлу, Бразылія
Стадыён Арэна Карынтыянс
Умяшчальнасьць: 47 605
Прэзыдэнт Андрэс Санчэс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2023 13 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
corinthians.com.br (парт.)​ (анг.)

«Карынтыянс» (па-партугальску: Corinthians) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, Бразылія, заснаваны ў 1910 годзе. 7-разовы чэмпіён Бразыліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразыліі, двухразовы пераможца чэмпіянату сьвету сярод клюбаў (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібэртадорэс (2012). Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і гішпанскага паходжаньня, у надзеі стварыць народны клюб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клюбамі.

«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, у тым ліку матч адкрыцьця. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 году. Сярод вядомых гульцоў клюбу ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывэліна, Сакратэса, Віёлу і Рыкардыньнё.

1990, 1998, 1999, 2005, 2011, 2015, 2017
1995, 2002, 2009
1991
1914, 1916, 1922, 1923, 1924, 1928, 1929, 1930, 1937, 1938
1939, 1941, 1951, 1952, 1954, 1977, 1979, 1982, 1983, 1988
1995, 1997, 1999, 2001, 2003, 2009, 2013, 2017, 2018, 2019
2012
2013
2000, 2012
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Угу Соўза (ар. Фламэнгу) 1999
2 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўзыньню 2000
3 Сьцяг Эквадора Аб Фэлікс Торэс 1997
4 Сьцяг Бразыліі Аб Каэтану 1999
5 Сьцяг Бразыліі Аб Андрэ Рамальлю 1992
6 Сьцяг Эквадора Аб Дыега Палясіяс 1999
7 Сьцяг Бразыліі ПА Майкон (ар. Шахтар) 1997
8 Сьцяг Бразыліі ПА Шарлес Матус 1996
9 Сьцяг Бразыліі Нап Юры Албэрту 2001
10 Сьцяг Аргентыны ПА Радрыга Гара 1998
11 Сьцяг Парагваю Нап Анхэль Рамэра 1992
13 Сьцяг Бразыліі Аб Густаву Энрыке 1993
14 Сьцяг Бразыліі ПА Раніеле 1996
16 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру Энрыке 1990
17 Сьцяг Бразыліі Нап Джаванэ Сантана 2003
20 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру Раул 1996
21 Сьцяг Бразыліі Аб Матэўс Біду 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Эктар Эрнандэс 1995
23 Сьцяг Бразыліі Аб Фагнэр 1989
25 Сьцяг Бразыліі Аб Кака (ар. Такусіма Вортыс) 1999
27 Сьцяг Бразыліі ПА Брэну Бідан 2005
30 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Араужу 2002
32 Сьцяг Бразыліі Бр Матэўс Данэльлі 2002
33 Сьцяг Бразыліі ПА Руан Алівэйра (ар. Мэтрапалітану) 2000
35 Сьцяг Бразыліі Аб Лео Мана 2004
37 Сьцяг Бразыліі ПА Раян Густаву 2003
43 Сьцяг Бразыліі Нап Талес Магна (ар. Нью-Ёрк Сіці) 2002
46 Сьцяг Бразыліі Аб Уга Фэрэйра 1997
70 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Хасэ Мартынэс 1994
77 Сьцяг Італіі ПА Ігар Каранаду 1992
80 Сьцяг Бразыліі ПА Алекс Сантана 1995
94 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Мэмфіс Дэпай 1994
Сьцяг Пэру Нап Андрэ Карыльлё 1991
  • Нэка (1913—1930)
  • Сэрвілію (1938—1949)
  • Дамінгас да Гія (1944—1947)
  • Клаўдыю (1945—1957)
  • Балтазар (1945—1957)
  • Луізыньню (1949—1967)
  • Жылмар (1951—1961)
  • Рабэрту Рывэліна (1965—1974)
  • Дына Сані (1965—1968)
  • Зэ Марыя (1970—1983)
  • Уладзімер Радрыгес (1972—1985, 1987)
  • Біра-Біра (1978—1989)
  • Сакратэс (1978—1984)
  • Валтэр Касаграндэ (1980—1984, 1985—1986, 1994—1995)
  • Віёла (1988—1989, 1992—1995)
  • Рывалду (1993—1994)
  • Марсэліньню Карыёка (1993—1997, 1997—2001, 2006)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]