Зубрэвічы (Віцебская вобласьць)
Зубрэвічы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Аршанскі |
Сельсавет: | Зубрэвіцкі |
Насельніцтва: | 453 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 216 |
Паштовы індэкс: | 211005 |
СААТА: | 2236814036 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°23′52.01″ пн. ш. 30°12′42.01″ у. д. / 54.3977806° пн. ш. 30.2116694° у. д.Каардынаты: 54°23′52.01″ пн. ш. 30°12′42.01″ у. д. / 54.3977806° пн. ш. 30.2116694° у. д. |
± Зубрэвічы |
Зубрэ́вічы[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Зубрэвічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку XV стагодзьдзя вёска была цэнтрам невялікага ўдзельнага княства — рэзыдэнцыяй князя Зьмітра (Міткі) Сякіры-Зубрэвіцкага.
Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2]. З 1772 году ў складзе маёнтка Александрыя Капыскага павету. У 1782 г. валодаў Зорыч С. Г. 23 двары, 98 мужч., 96 жанч. сялян, праваслаўная царква[3]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губэрняў.
З 1938 у складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Да 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавету, з 8 красавіка 2004 году зьяўляецца цэнтрам сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 616 чалавек
- 2010 год — 453 чалавекі
Славутыя жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зубрэвічы зьяўляюцца радзімай беларускага пісьменьніка Янкі Сіпакова.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.
- ^ Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716.
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці»