Перайсьці да зьместу

Дзятлава (Аршанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзятлава
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Раён Аршанскі
Сельсавет Зубрэвіцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°28′15″ пн. ш. 30°07′04″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 19 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 216
Паштовы індэкс 211007[1]
СААТА 2236814031
Нумарны знак 2
Дзятлава на мапе Беларусі ±
Дзятлава
Дзятлава
Дзятлава
Дзятлава
Дзятлава
Дзятлава
Рагвалодаў камень у 1896 годзе. Здымак у царкве Сьвятых Барыса й Глеба, вёска Дзятлава Аршанскага павету)

Дзя́тлава[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Дзятлава ўваходзіць у склад Зубрэвіцкага сельсавету.

Згадваецца ў 1643 як вёска Дзятлаў у складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. У 1782 г. у складзе маёнтка Александрыя Копыскага павета. 25 двароў, 96 мужч. і 86 жанч. Валодаў С. Р. Зорыч[4]. Да 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавету.[5]

  • 2010 год — 19 чалавек
  • 1999 год — 34 чалавекі
  • Курганны могільнік — на ўсходней ускраіне, два насыпы вышынёй 1,9 м, дыямэтрам 8 м. Выявіў Аляксееў Л. В. у 1959 годзе, абсьледаваў Міхаіл Лашанкоў у 1981 годзе.
  • Курган за 200 м, на могілках. Насып дыямэтрам 7 м, вышынёй 1,5 м. Выявіў і абсьледаваў Міхаіл Лашанкоў у 1981 годзе.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Рагвалодаў каменьвалун памерам 3 х 2,4 х 1,8 мэтру з высечаным крыжам і надпісам 1171 г., які да 1936 г. знаходзіўся за паўкілямэтра на паўднёвы захад ад Дзятлава.
  • Царква Сьвятых Барыса й Глеба (1807—1930-я).
  1. Белпошта
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  3. Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 142.
  4. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 716
  5. Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]