Зубрэвічы (Віцебская вобласьць)
| Зубрэвічы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Аршанскі |
| Сельсавет | Зубрэвіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°23′52″ пн. ш. 30°12′42″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 453 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 216 |
| Паштовы індэкс | 211005 |
| СААТА | 2236814036 |
| Нумарны знак | 2 |
| Зубрэвічы на мапе Беларусі ± Зубрэвічы | |
Зубрэ́вічы[1] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Зубрэвічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку XV стагодзьдзя вёска была цэнтрам невялікага ўдзельнага княства — рэзыдэнцыяй князя Зьмітра (Міткі) Сякіры-Зубрэвіцкага.
Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласьці ў Аршанскім павеце ВКЛ[2]. З 1772 году ў складзе маёнтка Александрыя Капыскага павету. У 1782 г. валодаў Зорыч С. Г. 23 двары, 98 мужч., 96 жанч. сялян, праваслаўная царква[3]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губэрняў.
З 1938 у складзе Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.
Да 8 красавіка 2004 году вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавету, з 8 красавіка 2004 году зьяўляецца цэнтрам сельсавету[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 616 чалавек
- 2010 год — 453 чалавекі
Славутыя жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зубрэвічы зьяўляюцца радзімай беларускага пісьменьніка Янкі Сіпакова.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.
- ↑ Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716.
- ↑ Рашэньне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці»