Дэсантна-штурмавыя войскі Ўкраіны
Дэсантна-штурмавыя войскі | |
укр. Десантно-штурмові війська | |
Эмблема | |
Гады існаваньня | з 1992 |
---|---|
Краіна | Украіна |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы |
Тып | паветранадэсантныя войскі |
Колькасьць | 30000[1] |
Дысьлякацыя | м. Жытомір |
Мянушка | Яноты |
Заступнік | Архістратыґ Міхаіл |
Дэвіз | «Заўсёды першыя!» |
Войны | Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну |
Дзейны камандзір |
Камандоўца Яўген Майсюк |
Дэса́нтна-штурмавы́я во́йскі Ўзбро́еных сі́лаў Украі́ны (па-ўкраінску: Десантно-штурмові війська Збройних сил України, ДШВ УСУ) — асобны род войскаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны, які прызначаны для вэртыкальнага ахопу суперніка ды дзеяў у ягоным тыле, да складу якога ўваходзяць паветранадэсантныя, аэрамабільныя ды штурмавыя часткі. Да 2012 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (АэМВ), у 2012—2017 роках — Высокамабільныя дэсантныя войскі (ВДВ). Да 2015 року род дэсантных войскаў уваходзіў да складу Сухапутных войскаў.
Дэсантна-штурмавыя войскі здольныя дзеяць як паветраны дэсант ды прызначаныя для выкананьня баявых заданьняў у тактычным ды апэратыўным тыле ворага, якія немагчыма выканаць іншымі сіламі ды сродкамі. Войскі мэтанакіравана рыхтуюцца для актыўных баявых дзеяў у тыле суперніка, а таксама дзеяў у хадзе вядзеньня ахоўных, контрнаступальных, адмысловых, антытэрарыстычных ды міратворчых апэрацыяў.
Дэсантна-штурмавыя войскі месьцяцца ў сталай баявой гатовасьці і ё наймабільнейшым родам войскаў, які здольны выконваць хоць якое заданьне ў розных умовах.
Дактрына ўжываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[2]
- парушэньне кіраваньня войскамі й працы тылу суперніка;
- прадухіленьне плянамернага ўжываньня рэзэрваў супернікам;
- змаганьне з паветранымі дэсантамі ды ґрупаваньнямі суперніка, што зламалася;
- заняцьце й утрыманьне важных аб’ектаў і рубяжоў з мэтаю забесьпячэньня бесьперашкоднага й своечасовага апэратыўнага разгортваньня ўласных войскаў ды сілаў у пэўных апэрацыйных зонах, раёнах.
Апрача асноўных заданьняў ДШВ могуць прыймаць удзел у змаганьні з пазапраўнымі фармаваньнямі, міжнародных апэрацыях па патрыманьні міру й бясьпекі, мерах па ахове жыцьця й здароўя грамадзянаў ды аб’ектаў дзяржаўнае ўласнасьці за мяжамі Ўкраіны ды выконваць іншыя заданьні, вызначаныя законамі Ўкраіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Род дэсантных войскаў Узброеных сілаў Украіны быў створаны пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны на ґрунце часткаў і злучэньняў паветранадэсантных войскаў СССР, якія месьціліся на тэрыторыі краіны на момант распаду СССР. Злучэньні ды часткі ўваходзілі да складу Ўзброеных Сілаў Украіны паступова, у пэрыяд з 1 студзеня 1992 року да пачатку лета 1993 року.
1999 року Прэзыдэнтам Украіны была зацьверджаная дата Дня аэрамабільных войскаў — 2 жніўня[3].
27 ліпеня 2012 было падпісанае распараджэньне[4] пра прысваеньне аэрамабільным войскам УС Украіны назвы «Высокамабільныя дэсантныя войскі», такім чынам была аднаўленая радавая абрэвіятура «ВДВ».
У 2015 годзе аэрамабільныя брыґады Высокамабільных дэсантных войскаў былі ўзмоцненыя танкавымі падразьдзеламі, такім чынам ператварыўшы іх у дэсантна-штурмавыя. Кожная зь пяці брыґадаў мела атрымаць па танкавай роце. Для ўзмацненьня ВДВ былі абраныя танкі Т-80, што дзякуючы ґазатурбіннаму рухавіку мелі перавагу ў хуткасьці ды манэўранасьці ў параўнаньні з Т-64[5][6][7].
У траўні 2017 року канцэрн Укроборонпром падрыхтаваў чарговую партыю танкаў Т-80, якія прайшлі капітальны рэмонт, для перадачы дэсантным войскам[8].
У чэрвені 2017 року былі праведзеныя першыя ад аднаўленьня незалежнасьці вайсковыя вучэньні з стрэльбамі рэактыўнае артылерыі непасрэдна з паромаў на вадзе: падразьдзелы 95-е брыґады фарсавалі Дняпро[9][10].
Напрыканцы кастрычніка 2017 року Камандаваньне ВДВ паведаміла пра сьцьвярджэньне рэбрэндынґу ды новае даты прафэсійнага сьвята. Назва зьмененая на: Дэсантна-штурмавыя войскі, прафэсійнае сьвята: наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначацьмуць 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла[11][12].
21 лістапада 2017 року была праведзеная ўрачыстая цырымонія на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве падчас якое Прэзыдэнт Украіны й вайсковае камандаваньне падалі новую сымболіку:[13][14][15][16]
- была праведзеная цырымонія замены блакітнага бэрэта на бэрэты колеру марун разам з новым бэрэтным знакам[17]
- Паданы штандар камандоўца дэсантна-штурмавых войскаў
- Паданы сьцяг роду войскаў
- Усталяваны тэкст клятвы дэсантніка
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1990
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 98-я ґвардзейская паветранадэсантная дывізія (Камандаваньне ПДВ).
- 224-ы навучальны цэнтар паветранадэсантных войскаў (м. Хыраў. Камандаваньне ПДВ).
- 40-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада АдВА (м. Мікалаеў. Камандаваньне м. Адэса), зь ліпеня 1990 року — паветранадэсантная (Камандаваньне ПДВ, м. Масква).
- 23-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада КВО (м. Крамянчук. Камандаваньне м. Кіеў), зь ліпеня 1990 року — паветранадэсантная (Камандаваньне ПДВ, м. Масква).
- У кожнай арміі АдВА, КВА, ПрыкВА — асобны дэсантна-штурмавы батальён.
- 908-ы асобны дэсантна-штурмавы батальён, Ганчароўскае (1 ґв. А)
1993
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станам на 1 чэрвеня 1993 року ґрупаваньне паветранадэсантных войскаў на тэрыторыі Ўкраіны існавала ў складзе:
- 98-я ґвардзейская паветранадэсантная дывізія была падзеленая напалову між Украінаю ды Расеяю, таму з траўня 1993 року перафармаваная ў 1-ю аэрамабільную дывізію, што мела ў сваім складзе: 25-ю паветранадэсантную брыґаду (217 ґв. пдп), 45-ю аэрамабільную брыґаду (новае фармаваньне на ґрунце 299 ґв. пдп), 91-ы артылерыйскі полк, 28-ы навучальны батальён (новае фармаваньне), комплект часткаў ды падразьдзелаў забесьпячэньня дывізіі. Пункт сталае дысьлякацыі — м.Балград ды мястэчка Вясёлы Кут Арцыскага раёну Адэскае вобласьці.
- 23-я асобная аэрамабільная брыґада (да 1990 року — 23 дшбр, да лета 1992 року — 23 пдбр) 1 ліпеня 1995 року была перададзеная да складу Памежных войскаў Украіны ды атрымала назву 23-і асобны аэрамабільны памежны атрад адмысловага прызначэньня. У 1997 годзе перададзеная да складу СБУ і рэфармаваная ў адмыспадразьдзел. Пункт сталае дысьлякацыі — м. Крамянчук Палтаўскае вобласьці.
- 224-ы навучальны цэнтар паветранадэсантных войскаў, зь верасьня 1993 року — 39-я асобная аэрамабільная брыґада (пазьнейша перафармаваная ў 80-ы асобны аэрамабільны полк), м. Хыраў, Львоўская вобласьць, з 2003 року перадысьлякаваны да м. Львоў.
- 40-я асобная паветранадэсантная брыґада (да 1990 року — 40 дшбр), потым — 40-я асобная аэрамабільная брыґада. Пазьнейша перафармаваная ў 79-ы асобны аэрамабільны полк, з чэрвеня 2007 року разгорнуты ў брыґаду. Пункт сталае дысьлякацыі месьціцца ў м. Мікалаеў.
- 95-ы навучальны цэнтар аэрамабільных войскаў, зь лета 1995 року перафармаваны ў 95-ю асобную аэрамабільную брыґаду. Частка сфармаваная на ґрунце кадравых злучэньняў 8-е танкавае арміі. Пункт сталае дысьлякацыі — м. Жытомір.
2001
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 годзе аэрамабільныя войскі складаліся з:[18]
Падразьдзел | в/ч # | Разьмяшчэньне | Статус |
---|---|---|---|
Камандаваньне 1-я аэрамабільная дывізія | А0220 | Балград | расфармаваная ў 2003 годзе |
25-я паветранадэсантная брыґада | А1126 | Гвардзейскае (Днепрапятроўская вобласьць) | |
45-я аэрамабільная брыґада | А1533 | Балград | з 2003 року — 16-я мэханізаваная брыґада расфармаваная ў 2006 годзе |
27-я мэханізаваная брыґада | А0664 | Белгарад-Днястроўскі | расфармаваная ў 2004 годзе[19] |
91-ы артылерыйскі полк | А0242 | Вясёлы Кут | |
95-я асобная аэрамабільная брыґада | А0281 | Жытомір | |
79-ы асобны аэрамабільны полк | А0224 | Мікалаеў | |
80-ы асобны аэрамабільны полк | А0284 | Львоў |
1-я аэрамабільная дывізія | |
Асобная брыґада | |
Асобныя палкі |
2008
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 25-я асобная паветранадэсантная брыґада
- 79-я асобная аэрамабільная брыґада
- 80-ы асобны аэрамабільны полк
- 95-я асобная аэрамабільная брыґада
- 28-ы асобны навучальны батальён (169-ы НЦ)
2019
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандаваньне Дэсантна-штурмавых войскаў А3771, м. Жытомір
Склад дэсантна-штумавых войскаў Узброеных сілаў Украіны[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя асобныя батальёны | ||||||
25-я асобная паветранадэсантная брыґада | смт Гвардзейскае Дняпрапятроўская вобласьць |
||||||||
45-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Балград, Адэская вобласьць |
||||||||
46-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Палтава Палтаўская вобласьць |
||||||||
79-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Мікалаеў Мікалаеўская вобласьць |
||||||||
80-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Львоў Львоўская вобласьць |
||||||||
81-я асобная аэрамабільная брыґада | м. Краматорск Данецкая вобласьць |
||||||||
95-я асобная дэсантна-штурмавая брыґада | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
5 батальённая тактычная ґрупа | с. Тарэнцееўка Палтаўская вобласьць |
||||||||
23-і асобны танкавы батальён | с. Вялікі Кабылін Жытомірская вобласьць |
||||||||
148-ы асобны ґаўбічны самаходны артылерыйскі дывізіён | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
Навучальныя часткі[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя вайсковыя часткі | ||||||
199-ы навучальны цэнтар | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
Часткі забесьпячэньня[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя вайсковыя часткі | ||||||
камэндатура дэсантнага забесьпячэньня[21] | |||||||||
132-і асобны выведчы батальён | смт. Азёрнае Жытомірская вобласьць |
||||||||
102-і асобны склад захаваньня паветранадэсантнае тэхнікі і маёмасьці[22] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
135-ы асобны батальён кіраваньня[22] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
||||||||
232-я аб’яднаная база забесьпячэньня | с. Рахны Віньніцкая вобласьць |
рота аховы | |||||||
347-ы інфармацыйна-тэлекамунікацыйны вузел[20] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
Вайсоква-тапаґрафічная служба[20] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва часткі | Эмблема | Месца дысьлякацыі | Падначаленыя асобныя батальёны | ||||||
124-я тапаґрафічная частка[20] | м. Жытомір Жытомірская вобласьць |
Навучальныя ўстановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт дэсантна-штурмавых войскаў Адэскае вайсковае акадэміі
Камандаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камандоўцы
- (1992—1993) в.а. палкоўнік Віктар Савечко
- (1993—1998) ґенэрал-майор Віталь Раеўскі
- (1998—2005) палкоўнік Іван Якубец
- (2006—2012) палкоўнік Сяргей Лісавы
- (2012—2014) палкоўнік Аляксандар Швец
- (на 06.2014) в.а. палкоўнік Юры Галушкін
- (на 01.2015) в.а. палкоўнік Уладзімер Іваноў[23][24]
- (03.2015—08.2019) ґенэрал-лейтэнант Міхайла Забродзкі[25][26]
- (з 08.2019) ґенэрал-лейтэнант Яўген Майсюк
- Начальнікі штабу
- (2015—2016) ґенэрал-маёр Ігар Лунёў
- (з 2016) ґенэрал-маёр Андрэй Кавальчук[27]
- Першыя намесьнікі
- (2016—2018) ґенэрал-маёр Юры Содаль[28]
- (2018—2019) ґенэрал-маёр Яўген Майсюк
- (з 08.2019) палкоўнік Аляксей Шандар[29]
- Начальнікі кіраваньня баявое падрыхтоўкі
- (2016) палкоўнік Уладзімер Іваноў[30]
- Начальнікі паветранадэсантнае службы
- (2016) палкоўнік Юры Галушкін[31]
- Начальнікі кіраваньня ракетных войскаў ды артылерыі
- палкоўнік Сяргей Артамошчанка
- Намесьнікі па матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньні
- (2016) палкоўнік Паўло Шчэрбань[32]
- Начальнікі аддзелу па працы з асабістым складам
- (2016) палкоўнік Станіслаў Паўлушэнка[33]
Традыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прафэсійнае сьвята
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2017 року наваствораныя Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 21 лістапада, у Дзень архістратыґа Міхаіла — вярхоўнага камандоўцы Божага войска ў бітве супраць нячыстых сілаў.[11] Сьвята ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сілаў Украіны» ад 21 лістапада 2017 р. № 380/2017.
У папярэднія рокі, у 1999—2017, Дзень паветрана-дэсантных войскаў адзначаўся штороку 2 жніўня. Сьвята было ўсталяванае ва Ўкраіне загадам Прэзыдэнта Ўкраіны «Пра Дзень аэрамабільных войскаў» ад 2 жніўня 1999 р. № 937/99. На падставе загаду Прэзыдэнта Ўкраіны ад 27 ліпеня 2012 року № 457 «Пра Дзень высокамабільных дэсантных войскаў» была зьмененая ягоная назва, адпаведна да зьмены назвы роду войскаў.
Мянушка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адна зь мянушкаў украінскіх дэсантнікаў — яноты[34][35][36]. Гэта знайшло адлюстраваньне ў сувенірнай прадукцыі дэсантных войскаў, ілюстрацыях[37]. Янотамі назваў дэсантнікаў і прэзыдэнт Украіны ў верасьні 2018[38][39].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Паветранадэсантныя фармаваньні краінаў сьвету
- Паветранадэсантнае падрыхтаваньне
- Абсталяваньне Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны
- Рэйд 95-й брыгады
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Десантно-штурмові війська. Сучасний стан та перспективи розвитку
- ^ Основними завданнями ДШВ визначені
- ^ Указ Президента України № 937 від 1999
- ^ На базі повітряно-десантної частини та аеромобільних військ створені високомобільні десантні війська (ВДВ) Збройних сил України Праверана 6 квітень 2014 г.
- ^ Десантники получили первую партию газотурбинных танков Т-80 2015-07-09 г. Праверана 2016-12-30 г.
- ^ Т-80 підсилить десантників. Понад 50 танків пішли у ВДВ - Народна армія Праверана 2016-12-30 г.
- ^ Обкатка танка Т-80 ВДВ Украины. ФОТОРЕПОРТАЖ Праверана 2016-12-30 г.
- ^ “Укроборонпром” підготував для десантників чергову партію “летючих” танків Т-80 – відео випробувань. Військова панорама (2017-05-22). Праверана 30 травня 2017 г. Архіўная копія ад 2017-05-28 г.
- ^ Унікальний досвід: під час навчань ВДВ вперше в історії ЗСУ “Гради” вдарили з поромної переправи. Український мілітарний портал (2017-06-22). Праверана 22 червня 2017 г.
- ^ Бойові стрільби, десантування, багатокілометрові марші та подолання різних перешкод здійснили воїни 95 окремої десантно-штурмової бригади ВДВ на кількох військових полігонах.. Високомобільні десантні війська України (2017-06-16). Праверана 22 червня 2017 г.
- ^ а б Замість ВДВ будуть Десантно-штурмові війська. Ukrainian Military Pages (2017-11-01). Праверана 1 листопада 2017 г.
- ^ Михайло Забродський: Час змін настав - ВДВ ЗСУ змінять назву, форму та свято (відео). Ukrainian Military Pages (2017-11-03). Праверана 3 листопада 2017 г.
- ^ Виступ Президента України під час урочистої церемонії перейменування Високомобільних десантних військ у Десантно-штурмові війська Збройних Сил України та встановлення Дня Десантно-штурмових військ ЗСУ. Адміністрація Президента України (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
- ^ Замість ВДВ в Україні будуть Десантно-штурмові війська. BBC Україна (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
- ^ Затверджено емблему, девіз і прапор Десантно-штурмових військ ЗС України. Ukrainian Military Pages (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
- ^ Десантно-штурмові війська - тепер офіційно. Ukrainian Military Pages (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
- ^ Глава держави: Відсьогодні українські десантники носитимуть темно-бордові берети – кольору крові своїх побратимів, пролитої в боях за Україну. Адміністрація Президента України (2017-11-21). Праверана 21 листопада 2017 г.
- ^ № 477-р від 3 грудня 2001 року "Про шефство Дніпропетров
- ^ Розформовані військові частини
- ^ а б в г д е ё Високомобільні десантні війська. Ukrainian Military Pages. Праверана 9 листопада 2016 г.
- ^ У владі неба. В Десантно-штурмових військах сформований новий підрозділ
- ^ а б Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Архіўная копія ад 25 серпень 2016 г.
- ^ Хто командує українськими військами на Донбасі: головні особи (укр.) Праверана 2019-09-14 г.
- ^ «Крилаті піхотинці» вдосконалюють рівень професійної майстерності Праверана 2019-09-14 г.
- ^ Президент присвоїв звання Героя України чотирьом військовим командирам Праверана 23 березня 2015 г.
- ^ генерал-лейтенант Забродський Михайло Віталійович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ Начальнику штабу – першому заступнику командувача Високомобільних десантних військ Збройних Сил України полковнику Ковальчуку Андрію Трохимовичу присвоєно чергове військове звання «генерал – майор» Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ генерал-майор Содоль Юрій Іванович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ Заступник начальника Генштабу ЗС України представив особовому складу командування ДШВ нового командувача Праверана 2019-12-08 г.
- ^ полковник Іванов Володимир Станіславович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ полковник Галушкін Юрій Алімович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ полковник Щербань Павло Ростиславович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ полковник Павлушенко Станіслав Миколайович Праверана 23 жовтня 2016 г. Архіўная копія ад 24 жовтень 2016 г.
- ^ Словник фронтового сленгу: Ніштяки, нора та нацики (анг.) Праверана 2018-10-20 г.
- ^ Житомирські десантники зірвали навчання військ НАТО й повергнули в шок американських бойових офіцерів, які, здається, бачили все - News DKS - Новости и инфо Житомира (рас.) Праверана 2018-10-20 г.
- ^ Бирюков рассказал военную "сказку про енотов" и массовом самоубийстве боевиков (рас.) Праверана 2018-10-20 г.
- ^ М'яка іграшка Єнот (рас.) Праверана 2018-10-20 г.
- ^ Молодці, "єноти" - Порошенко про успіхи десантників на навчаннях Saber Junction (укр.) Праверана 2018-10-20 г.
- ^ Українські десантники захопили італійських спецназівців: фото операції (укр.) Праверана 2018-10-20 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Високомобільні десантні війська. Рік війни. на YouTube
- УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 379/2017
- Горох Е. А., Символика аэромобильных войск, войск специального назначения и морской пехоты Украины. (часть1) (рас.) // state.army.vseovdv, кастрычнік 2004
- Проведені заходи реформування дозволили суттєво покращити стан Збройних Сил
- Десантники Чернігова стали однією родиною
- Змагання на кращий танковий взвод ВДВ ЗС України
- Особливості нового однострою Високомобільних десантних військ Збройних Сил України
- Маруновий берет — наша гордість
- Нашивки аэромобильных войск и спецназа Украины (рас.) // 2007
- Знаки класної кваліфікації Десантно-штурмових військ. Ukrainian Military Pages (2018-11-22). Праверана 22 листопада 2018 г.
- Нова нарукавна символіка десантних бригад ЗСУ. Ukrainian Military Pages (2019-07-24). Праверана 24 липня 2019 г.
- Александр Петровский, Аэромобильные войска Украины: в идеале и на практике. Выпуск № 76 (рас.) (архів) // desant.com.ua, 14 серпня 2006
- Історія Десантно-штурмових військ Збройних сил України. — Львів: Астролябія, 2019. — (Бібліотека "Цитаделі"). — ISBN 978-617-664-168-1