Перайсьці да зьместу

Баявыя дзеяньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баявыя дзеі»)

Баявы́я дзе́яньні — арганізаванае ўжываньне сіл і сродкаў для выкананьня пастаўленых баявых задачаў часткамі, злучэньнямі і аб’яднаньнямі відаў Узброеных Сіл і родаў войскаў (сілаў), асобных родаў войскаў, адмысловых войскаў ды службаў, то бок вядзеньне вайны на апэратыўным, апэратыўна-тактычным ды тактычным узроўнях.

Вядзеньне вайны на больш высокім, стратэгічным узроўні арганізацыі называецца ваеннымі дзеяньнямі. Такім чынам, баявыя дзеяньні ёсьць складовай часткаю ваенных дзеяньняў — напрыклад, калі фронт (група франтоў) вядзе ваенныя дзеяньні ў форме стратэгічнай наступальнай апэрацыі (ці між апэрацыямі), арміі і карпусы, якія ўваходзяць у склад фронту, вядуць баявыя дзеяньні ў форме наступаў, рэйдаў і да т. п.

Адменамі баявых дзеяньняў ёсьць баявыя дзеяньні войскаў (сілаў) супрацьпаветранай абароны (СПА), вайскова-паветраных сіл (ВПС), вайскова-марскога флёту (ВМФ) і да т. п.

Асноўныя віды:

Дапаможныя віды:

Баявыя дзеі таксама падзяляюцца па тыпах мясцовасьці й часах року:

« Баявыя дзеі пачынаюць мець характар гібрыдных войнаў. Зьявілася тэндэнцыя зрушэньня вайсковых небясьпекаў і вайсковых пагрозаў у інфармацыйна-ідэаляґічную паверхню, калі апроч рэальнага змаганьня бітва пераходзіць у інтэрнэт-прастору, СМІ ды грамадзкія аб’яднаньні »

Мікалай Панкоў, статс-сакратар — намесьнік Міністра абароны Расейскае Фэдэрацыі, ґенэрал арміі запасуартыкул «Курсантаў навучаць мэтадам гібрыдных войнаў», Российская газета, 25.11.2015, 18:50.

  • рашучасьць мэтаў;
  • вялікі прасторавы размах;
  • высокая манэўранасьць;
  • дынамічнасьць;

Якасьць арганізацыі баявых дзеяньняў разам з баявымі ўласьцівасьцямі ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі вызначаюць эфэктыўнасьць баявых дзеяньняў.

Баявыя дзеяньні — прадугледжанае статутам арганізаванае ўжываньне сілаў і сродкаў пажарнай аховы для выкананьня асноўнага баявога заданьня.

  • Военный энциклопедический словарь (ВЭС), м, ВИ, 1984 г., 863 стр. с иллюстрациями (ил.), 30 листов (ил.)