Герб Украіны
Герб Украіны | |
Герб України | |
Герб Украіны | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 19 лютага 1992 |
Носьбіт | Украіна |
Тарча | сіняга колеру з тонкай залатой акантоўкай |
Іншыя элемэнты | Залаты трызубец |
Выкарыстаньне |
|
Герб Украі́ны — адзін з чатырох афіцыйных сымбаляў Украіны. У сапраўдны момант існуе малы герб Украіны зацьверджаны 19 лютага 1992 году. Асноўным геральдычным сымбалем зьяўляецца трызубец (па-ўкраінску: тризуб).
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе некалькі тэорыяў аб паходжаньні ўкраінскага гербу. Самая верагодная зь іх:
- Стылізаваная выява сокала-Рарога са складзенымі крыламі — племянны знак рускіх князёў Рурыкавічаў. Птушка Рарог — агністая птушка, якая азначае бога агня — Семаргла.[1].
Трызубец у Кіеўскай Русі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старажытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасьці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) — трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч выкарыстоўваў у якасьці асабістага геральдычнага сымбаля на манэтах і пячатках трызубец.
Трызубец у УНР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у траўні 1920 году Ўсеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны.
Артыкул 20 Канстытуцыі Ўкраіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны ўсталёўваецца з улікам малога Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны і гербу Войска Запароскага законам, прыманым ня менш за двума трацінамі ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Галоўным элемэнтам вялікага Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны зьяўляецца Знак Княжай Дзяржавы Ўладзімера Вялікага (малы Дзяржаўны Герб Украіны).
Праект вялікага гербу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Ўладзімера (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запароскага), зьлева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіне-жоўтая стужка.[2]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Украіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Українське геральдичне товариство (укр.)
- ВЕЛИКИЙ ГЕРБ НАШОЇ ДЕРЖАВИ (укр.)
- Кабінэт Міністрів України (укр.)
- Великий герб України (укр.)
- ИСТОРИЯ ГЕРБА УКРАИНЫ (рас.)
- Герб Украины (рас.)
- Паўторны конкурс на эскіз вялікага гербу Ўкраіны (укр.)