Перайсьці да зьместу

Гастомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гастомель
лац. Hastomieĺ
укр. Госто́мель
Герб Гастомелю Сьцяг Гастомелю
Першыя згадкі: каля 1492
Магдэбурскае права: 1614
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Бучанскі
Плошча: 38 км²
Вышыня: 109 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 04597
Паштовы індэкс: 08290
КОАТУУ: 3210945900
Геаграфічныя каардынаты: 50°35′21.4″ пн. ш. 30°15′30.3″ у. д. / 50.589278° пн. ш. 30.258417° у. д. / 50.589278; 30.258417Каардынаты: 50°35′21.4″ пн. ш. 30°15′30.3″ у. д. / 50.589278° пн. ш. 30.258417° у. д. / 50.589278; 30.258417
Гастомель на мапе Ўкраіны
Гастомель
Гастомель
Гастомель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гасто́мель (па-ўкраінску: Гостомель) — мястэчка ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Горад-герой Украіны (2022)[2]

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пячатка оўруцкага намесьніка Сенка Полаза (Палазовіча). 1513 г.
Герб Боньча шляхты Харлінскіх

Найранейшая пісьмовая згадка пра Гастомель адносіцца не пазьней, як да першай паловы 1492 году, калі, яшчэ пры жыцьці караля Казімера, кіеўскі ваявода Юры Пац аддаў яго ў трыманьне пану Сеньку Валадковічу[a]. У 1495 годзе вялікі князь літоўскі Аляксандар надаў Гастомель князю Івану Дашкавічу Глінскаму; у 1496 годзе наданьне тое было пацьверджана, а права на добры С. Валадковіча скасавана[3][b]. 10 красавіка 1508 і 26 лютага 1509 году датаваныя прывілеі, згодна зь якімі пасьля пераходу Глінскіх да маскоўцаў, маёнтак Гастамляны альбо Гастомль атрымаў намесьнік оўруцкі пан Сямён Палазовіч[4].

Унучка Сямёна Полаза пані Фенна Любецкая, пасьля сьмерці мужа Мельхіёра Насілоўскага, ўзяла шлюб з панам Шчасным Харлінскім, кіеўскім харунжым, ды ў сьнежні 1568 году запісала на яго «именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие», сярод якіх — Гастомель[5].

Напярэдадні Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (разам з Гастомлем) было далучана да Кароны Польскай[6].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) на 1581 год, з 2 дымоў асадных сялянаў і з 2 агароднікаў сяла Гастомля пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, выбіралася адпаведна па 15 грошаў і па 6 грошаў[7].

26 чэрвеня 1600 году падкаморы Шчасны Харлінскі запісаў сынам Мікалаю, Станіславу, Юрыю ў спадчыну ўсе свае добры, у ліку якіх — Гастомель[8].

У 1614 годзе кароль Жыгімонт Ваза надаў новазаснаванаму месту Гастомель пана Станіслава, сына Шчаснага, Харлінскага Нямецкае права з штотыднёвым торгам і двума кірмашамі на год[9].

Паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, зь 4 асядлых дымоў мястэчка Гастомель пана Юрыя Ласоты выбіралася па 3 злотыя, з 10 агароднікаў, што жылі з абмалоту, — па 24 грошы, з 2 млыновых колаў вясковых — па 3 злотыя[10].

У годзе 1654 мястэчка захоплена маскоўскім войскам. У 1694 годзе тут была пабудавана царква.

Згаданае мястэчка Гастомель у тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1714, 1715, 1724 гадоў; у тарыфе Кіеўскага павету 1734 году сказана, што тут налічвалася 25 двароў[c] (×6 — каля 150 жыхароў)[11].

Паводле тарыфу 1754 года, з 20 двароў[d] (каля 120 жыхароў) мястэчка Hostoml жытомірскага харунжага пана Яна Якубоўскага «do grodu» (Жытомірскага замку) выбіраліся 3 злотых і 4 грошы, «do skarbu» — 12 злотых, 16 грошаў[12]. М. Баліньскі і Т. Ліпіньскі сьведылі, што ў тарыфе 1771 году Гастомель не згаданы ў ліку мястэчак, а ў тарыфе 1775 году названы вёскай з 50 дымамі[13].

Габрэйскія перапісы 1773, 1778 гадоў засьведчылі пражываньне ў мястэчку[e] Гастомель адпаведна 7 і 9 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Барадзянскага кагалу ў Жытомірскім павеце. На 1784 год паведамляецца пра наяўнасьць 11 габрэйскіх дамоў з 40 жыхарамі[14].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гастомель апынуўся ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году мястэчка — у межах Кіеўскага павету Кіеўскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд Гастомель стаў цэнтрам аднайменнай воласьці. На 1885 год тут налічвалася 92 двары з 590 жыхарамі, дзейнічалі царква, сінагога, валасная управа, 2 пастаялыя двары, 2 піўныя, 5 лавак, вадзяны млын. За 3 вярсты – казённыя вінакурня і піваварня, 3 вадзяныя млыны і 1 вятрак. За 2 вярсты – паромная пераправа праз раку Ірпень. За 2 вярсты – лесапільня і смалярня. За 4 вярсты – цагельня з 2 вадзянымі коламі. за 4 вярсты – смалярня з піўной[15].

На 1900 год у 303 дварах мястэчка Гастомель налічвалася 996 мужчынскага і 1051 жаночага полу жыхароў, усяго — 2047 чалавек. Зямлі ў мястэчку — 3478 дзесяцін, 2191 сажань, зь якіх 2252 дз. належалі абшарнікам братам Васілю і Ўладзімеру Красоўскім, 87 дз. 293 саж. — царкве, 1139 дз. 1898 саж. — сялянам. Гаспадарка Красоўскіх, якой кіраваў Марцыян Лановенка, вялася паводле чатырохпольнай сістэмы, а сялянская — паводле трохпольнай. У мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і школа пры ёй; дзьве сінагогі, фіялачны завод Андрэя Купэрштэйна, загадчыкам якога Арон Гутнак; аптэка, 1 валасная аптэка і склад пры ёй, 2 фельчары, 5 павівальных бабак, 5 пастаялых двароў, хлебазапасны магазын, 1 гандлёвая лазьня, 2 пякарні, 1 вінная лаўка, 2 піўныя, 20 гандлёвых лавак, 2 вадзяныя млыны, 3 кузьні. Пажарны абоз складалі 6 бочак і 6 багроў[16].

У 1972 годзе вёска Мастышча была ўключана ў склад Гастомелю. Сапраўдным упрыгожваньнем паселішча зьяўляецца Пакроўская царква.

  1. ^ І кароль Казімер спачыў у чэрвені 1492 г., і Юры Пац у тым годзе завяршаў сваё знаходжаньне на пасадзе кіеўскага ваяводы. Адпаведна, год 1494, пазначаны на гербе Гастомеля, — памылковы.
  2. ^ Расейскія аўтары найноўшага выданьня кнігі 6 Мэтрыкі ВКЛ абралі ў 2012 г. старое імпэрскае найменьне для краю — «Западная Россия». Такое вось іх рэальнае стаўленьне да суседзяў.
  3. ^ Усяго было «puł ćwerci dyma, puł szesnastki», а 1 дым у той час для Кіеўскага павету — 160 двароў.
  4. ^ Усяго налічвалася «szesnastka» дыму, а 1 дым тады — 320 двароў.
  5. ^ На 1778 г. нібыта ў вёсцы і ў складзе Дымерскага кагалу.
  1. ^ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2019 року (укр.)Київ: Державна служба статистики України, 2019.
  2. ^ Указ прэзыдэнта Украіна ад 6 сакавіка 2022 году № 111/2022 «Про встановлення почесної відзнаки „Місто-герой України“»
  3. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России — Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов — Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. № 122, 162, 192
  4. ^ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. № 307, 424
  5. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 8. Т. 6. Акты о землевладении в Юго-Западной России XV—XVIII вв. — Киев, 1911. № LXXVI
  6. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі, У. [Рэцэнзія] / У. Падалінскі // Беларус. гіст. агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337. — Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009
  7. ^ Źródła dziejowe (далей: ZD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział I-szy. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 37
  8. ^ ZD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X.cław). Dział II-gi. – Warszawa, 1894. S. 61 – 62
  9. ^ Baliński, Michał. Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym opisana. — Warszawa, 1844. T. 2. Cz. 2. S. 497
  10. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 389
  11. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 39, 75, 96, 147, 244
  12. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 53
  13. ^ Starożytna Polska pod względem historycznym, geograficznym i statystycznym opisana przez Michała Balińskiego i Tymoteusza Lipińskiego. Wydanie drugie poprawione i uzupełnione przez F. K. Martynowskiego. — Warszawa, 1885. T. 2. S. 978
  14. ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 204, 305, 393
  15. ^ Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 3.: Губернии Малороссийские и юго-западные: Харьковская, Полтавская, Черниговская, Киевская, Волынская, Подольская. – С.-Петербург: Центр. статист. комитет, 1885. С. 151
  16. ^ Список населённых мест Киевской губернии. — Киев, 1900. С. 130 — 131
  • Edward Rulikowski. Hostoml // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1882. T. III. S. 161—165
  • Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)